Черчение

перевод на русский А жыў там адзін чалавек. З выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэнь не лезе. Імя ён меў Сцяпан, але ўсе звалі яго проста Сцёпка. Малы, бач, ён быў ростам і шчуплы. Дачуўся Сцёпка, што аканом шукае пасланца да пана, прыйшоў да яго і кажа: — Пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць. Рад аканом, ледзь не цалуе Сцёпку. Даў ён яму хлеба, сала, цэлую жменю медзякоў і выправіў у дарогу. Ідзе Сцёпка, медзякамі пазвоньвае, ніводнай карчмы не мінае. Доўга ішоў ён ці коратка, прыходзіць нарэшце ў новы маёнтак. Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў: — Ты чаго тут, валацуга, цягаешся! I нацкаваў на яго сабак. Сцёпка дастаў з торбачкі кавалак хлеба, кінуў сабакам. Тыя і перасталі брахаць. Тады Сцёпка зноў падышоў да ганка. — Што табе трэба? — крычыць лёкай.— Тут сам пан жыве! Сцёпка пакланіўся лёкаю і кажа: — А мой паночку, а мой даражэнькі, вось жа мне і патрэбен гэты сам пан. Я прыйшоў да яго са старога маёнтка. Лёкай памякчэў. — Добра,— кажа,— я далажу пану пра цябе. Але скажы ж ты мне, адкуль ты ведаеш, што і я — пан? — Гм,— хітра кашлянуў Сцёпка,— бачу: ты пан не пан, а так сабе паўпанак, бо ў цябе лоб нізкі, нос слізкі, от і відаць, што лізаў панскія міскі. Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць. Убачыў гэта пан з акна і паклікаў лёкая да сябе. — Які там хлоп? — пытаецца пан у лёкая. — Ды валацуга нейкі са старога панскага маёнтка,— адказаў лёкай і нізка пакланіўся пану. Пан успомніў, што даўно не быў у старым маёнтку. — Пакліч яго сюды,— загадаў ён лёкаю. Пабег лёкай клікаць Сцёпку, а той дастаў капшук, набіў люльку тытунём ды пачаў агонь крэсіць. Выкрасіў агню, закурыў люлечку. Курыць ды паплёўвае на чысты панскі ганак. — Ідзі ў пакоі, цябе пан кліча! — крычыць яму лёкай. — Не трасца пана трасе, пачакае,— адказвае Сцёпка і пакурвае сабе люлечку. — Ды хутчэй жа ты! — злуецца лёкай.—.. А то пан цябе розгамі засячэ... — Не засячэ! Вось дакуру люльку, тады і пайду. Чакаў, чакаў пан Сцёпку, не дачакаўся. Кліча зноў лёкая: — Чаму хлоп не ідзе? — Люльку, пане, курыць. Пан узлаваўся: — Гані яго сюды!
перевод на русский Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак. Было гэта вясною. Сабраўся пан ды паехаў аглядаць свой новы маёнтак. Як паехаў, дык і застаўся там на ўсё лета: вельмі ж яму спадабаўся новы маёнтак. Праўду бо кажуць, што новае сіта на калочку вісіць, а старое пад лавай ляжыць. Тым часам у старым маёнтку нарабілася шмат бяды. «Як жа,— думае аканом,— сказаць пану пра бяду?» Сам ехаць да яго баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых. Ды няма ахвотніка. Каму хочацца дастаць ад пана лішніх розаг? А жыў там адзін чалавек. З выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэнь не лезе. Імя ён меў Сцяпан, але ўсе звалі яго проста Сцёпка. Малы, бач, ён быў ростам і шчуплы. Дачуўся Сцёпка, што аканом шукае пасланца да пана, прыйшоў да яго і кажа: — Пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць. Рад аканом, ледзь не цалуе Сцёпку. Даў ён яму хлеба, сала, цэлую жменю медзякоў і выправіў у дарогу. Ідзе Сцёпка, медзякамі пазвоньвае, ніводнай карчмы не мінае.