Дипломная работа: Методыка вывучэння марфалогіі
Уводзіны
ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы
1.1. Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання
1.2. Асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы
1.3. Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для 7-га класа з рускай мовай навучання”. Малажай Г.М.
1.4. Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа
ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе
2.1. Падрыхтоўка і апісанне правядзення даследавання па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзе тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе)
2.2. Апісанне вынікаў даследавання
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
ДАДАТАК 1.
ДАДАТАК 2.
Уводзіны
Навучанне мове як уладкаванай сістэме і сродку, які забяспечвае працэс мыслення і камунікацыі, мае на ўвазе асэнсаванне фунцыянальна значымых, семантычна напоўненых моўных адзінак і іх кампанентаў. Важна дапамагчы вучням зразумець як і для чаго той ці іншы тып, падтып, від моўных адзінак функцыянуе ў паведамленнях, як гэтыя адзінкі фарміруюцца, якую канструктвўна-граматычную і сэнсава-стылістычную ролю яны выконваюць у тэксце, як уключаюцца ў кантэкст звязнага маўлення.
Такое навучанне марфалогіі адпавядае патрабаванням прынцыпу адзінства формы, значэння і функцыі, на чым акцэнтуецца ўвага ў час вывучэння марфалагічных фактаў.
Змест сістэматычнага курса марфалогіі вызначаецца ў дзяржаўных праграмах для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, я ўяўляе сукупнасць асноўных звестак па марфалогіі, якія даюць дастаткова поўнае ўяўленне пра граматычны лад беларускай мовы ў цэлым.
У час вывучэння школьнікі:
- знаёмяцца ў апісальнай форме з граматычным ладам беларускай мовы;
- засвойваюць (тэарэтычна і практычна) найважнейшыя граматычныя правілы пра змяненне слоў, спалучэнне іх у словазлучэнні і сказы і ўжыванне ў тэкстах;
- прыводзяць у сістэму і асэнсоўваюць з граматычнага пункту гледжання вядомыя ім з папярэдняга маўленчага і вучэбнага вопыту шматлікія і разрозненныя факты мовы;
- практыкуюцца ў прымяненні вывучаных граматычных правілаў і звестак у вусным і пісьмовым маўленні і ў час засваення арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў.
Значнасць раздзела “Марфалогія” ў школьным курсе вывучэння мовы падкрэсліваюць многія даследчыкі. Так, па словах даследчыка А.Дудніка, “граматыка як раздзел навукі пра мову павінна займаць цэнтральнае месца ў школьным курсе і па свайму аб’ёму, і па сваёй ролі ў засваенні вучнямі найважнейшых моўных паняццяў і ўдасканаленні вуснай і пісьмовай мовы. Вядучая роля граматыкі ў агульнай сістэме заняткаў мовай вызначаецца тым, што вывучэнне фанетыкі, лексікі, словаўтварэння, а таксама праца па арфаграфіі і пунктуацыі могуць быць паспяховыя толькі тады, калі яны знаходзяцца ў непарыўнай сувязі з граматыкай, бо граматычныя катэгорыі прама або ўскосна ўплываюць на афармленне асобных лексічных і фразеалагічных адзінак, і на словаўтваральныя працэсы, і на функцыянаванне асобных кампанентаў гукавога ладу мовы” [4; 69].
Д. Ціхаміраў дае наступнае азначэнне граматыцы: “Граматычнае вучэнне з першага кроку ставіць за мэту вывучэнне мовы, правілаў, законаў, форм мовы, гэта значыць вывучэнне абстрактнага, граматычнае вучэнне патрабуе свядомых адносін да таго, чым дзіця валодала несвядома” [4; 69].
Калі засяроджваць сваю ўвагу на мэтах вывучэння марфалогіі ў школе, то яны маюць наступныя варыяцыі:
Асноўныя адукацыйныя мэты вывучэння марфалогіі ў школе наступныя – садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняў з саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычнымі прыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы.
Практычныя мэты вывучэння марфалогіі: дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі.
Развіццёвыя мэты звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў.
Улічваючы вышэйадзначаныя факты важнай ролі курса марфалогіі ў школьнай праграме, значэнне гэтага раздзела ў працэсе навучання беларускай мове, прадстаўляецца магчымым гаварыць пра актуальнасць тэмы нашай курсавой работы.
Мэтай даследавання курсавой работы з’яўляецца: вывучэнне метадаў і прыёмаў навучання марфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы.
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--