Дипломная работа: Методыка вывучэння марфалогіі
Такім чынам, улічваючы, што групы фарміраваліся прыкладна аднолькавыя па ўзроўня падрыхтаванасці вучняў, іх здольнасцях, можна сцвярджаць пра тое, што з двух прапанаваных для вывучэння тэмы метадаў (блочна-модульная тэхналогія (прапанавана Р.І.Тарарака), методыка індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч) найбольш эфектыўным для засваення вучнямі матэрыялу можна лічыць першы метад.
Акрамя таго, у гутарцы з вучнямі было выяўлена, што дзеці з першай групы былі больш задаволеныя ўрокам. Яны паведамілі, што заданні ў блоках, хоць і былі нязвыклымі і незнаёмымі, але яны вельмі зразумелыя, ясныя, простыя.
У той жа час вучні з другой групы сказалі, што прапанаваныя на ўроку заданні для вывучэння новага матэрыялу выклікалі цяжкасці, таму што, у большасці сваёй заснаваныя на самастойнай працы вучняў і патрабуюць удумлівай развагі.
Для якаснай апрацоўкі атрыманых у выніку правядзення тэста вынікаў варта пабудаваць наступную дыяграму, якая наглядна дэманструе розніцу ў засваенні ведаў вучнямі дзвух груп:
Дзе вос Х – нумар задання тэста па парадку; вось У – колькасць вучняў групы, якія далі правільны адказ на заданне тэста.
Дадзеная табліца дэманструе розніцу ў выніках праведзенага тэста для дзвюх груп па кожнаму з заданняў тэста. З прыведзенай табліцы бачна, што значных разыходжаннях па першых пяці пытаннях у групах не назіраецца. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што абедзве групы амаль аднолькава засвоілі пытанні, якія датычуцца азначэння паняццяў “дзеепрыслоўе”, “дзеепрыслоўны зварот”, умення вызначаць дзеепрыслоўе ў тэксце і адрозніваць яго ад іншых часцін мовы.
Аднак, значныя разыходжанні назіраюцца ў 6 і 7 пытаннях. Гэтыя пытанні звязаныя з вызначэннем уласцівасцяў дзеепрыслоўя, а таксама ўменнем правільна расставіць знакі прыпынку пры адзіночных дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах.
Значная розніца назіраецца таксама ў адказах на 8 заданне тэсту: адказаць, якое дзеянне абазначаюць дзеепрыслоўі незакончанага трывання.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Прааналізаваўшы адпаведную літаратуру па тэме даследавання, правёўшы эксперымент, мэтай якога было выявіць найбольш эфектыўны метад для вывучэння дзеепрыслоўя ў 7 класе, можна зрабіць наступныя высновы:
- Вывучэнне марфалогіі ў школе мае адукацыйныя (садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняў з саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычнымі прыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы), практычныя мэты (дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі), развіццёвыя мэты (звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў).
- Адной з праблем, з якой часта сустракаюцца настаўнікі пры выучэнні дзеепрыслоўяў з’яўляецца тое, што вучні часта змешваюць дзеепрыслоўі з асабовымі формамі дзеяслова і дзеепрыметнікамі, таму варта ўвесь час параўноўваць дзеяслоў і яго формы, акцэнтуючы ўвагу на іх значэннях, марфалагічных прыметах, сінтаксічнай ролі.
- Даследаванне проводзілася на базе 7 класа Рэчыцкай школы. Зыходзячы з прыведзенай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі класа, а таксама інтэлектуальных здольнасцей вучняў, узроўню падрыхтаванасці прадставілася магчымым раздзяліць клас на 2 групы, дзеці ў якіх прыкладна аднолькавыя па указаным параметрам. Вучні класа, такім чынам, працавалі, падзяліўшыся на дзве групы: па 5 чалавек у кожнай.
У межах адной тэмы першая група вучняў будзе працаваць над яе вывучэннем па блочна-модульнай тэхналогіі (прапанавана Р.І.Тарарака), а другая група вучняў – па методыцы індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч).
- Можна сцвярджаць пра тое, што з двух прапанаваных для вывучэння тэмы метадаў (блочна-модульная тэхналогія (прапанавана Р.І.Тарарака), методыка індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч) найбольш эфектыўным для засваення вучнямі матэрыялу можна лічыць першы метад.
- Таксама варта адзначыць, што абедзьве групы амаль аднолькава засвоілі пытанні, якія датычуцца азначэння паняццяў “дзеепрыслоўе”, “дзеепрыслоўны зварот”, умення вызначаць дзеепрыслоўе ў тэксце і адрозніваць яго ад іншых часцін мовы. Аднак, значныя разыходжанні назіраюцца ў 6 і 7 пытаннях. Гэтыя пытанні звязаныя з вызначэннем уласцівасцяў дзеепрыслоўя, а таксама ўменнем правільна расставіць знакі прыпынку пры адзіночных дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ:
1. Бушыла Н.В. Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот (урок-практыкум VІІ клас)// Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №9, - С.48.
2. Валочка Г.М. Вывучэнне дзеепрыслоўяў у VІІ класе //Беларуская мова і літаратура, - 1998, - №3.
3. Варановіч З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы: Вучэб. Дапам для філал. фак. ун-таў. – Мн.: Універсітэцкае, - 1985. – 151 с.
4. Васюковіч Л. Структура навучальнага тэксту школьнага падручніка па беларускай мове// Роднае слова, - 2007, - №1, - С.46-47.
5. Васюковіч Л.С., Яленскі М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе: Практыкум: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Універсітэцкае, 1999. – 176 с.
6. Гардзей Н. Аб некаторых праблемах параўнальнага даследавання мар?