Дипломная работа: Методыка вывучэння марфалогіі

4) вучыцца – вучацца – вучачыся.

ВЫВАД: Утваральная аснова дзеепрыслоўяў незакончанага трывання – гэта аснова дзеясловаў цяперашняга часу. Утваральныя сродкі – суфіксы –ачы; -ячы; -учы; -ючы.

ЗАДАННЕ: утварыце самастойна дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад дзеясловаў: глядзець, ляжаць, казаць

Вусна прааналізуйце прапанаваныя прыклады.

Звярніце ўвагу на суфіксы зваротнасці ў дзеясловах пад №4. Не губляйце гэты суфікс і пры ўтварэнні дзеепрыслоўя.

Для другой групы настаўнікам былі сфармуляваны наступныя мэты:

1) Што ведаць: правілы ўтварэння, правапісу і ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;

2) Што ўмець: утвараць дзеепрыслоўі незакончанага трывання.

Для вывучэння тэарэтычных звестак пра спосабы ўтварэння, правапіс і ўжыванне дзеепрыслоўяў незакончанага тыпу. Група самастойна працуе над расшыфроўкай апорнага канспекту (табліцы). Далей вучні чытаюць адпаведнае правіла па падручніку, параўноўваюць правіла з апорным канспектам. Для вывучэння правіла другой групе вучняў прапануецца такі алгарытм:

АЛГАРЫТМ

Каб утварыць дзеепрыслоўі незакончанага трывання:

1. Стаўлю дзеяслоў у форму трэцяй асобы множнага ліку:

Ісці – ідуць; бегаць – бегаюць.

2. Вызначаю спражэнне дзеяслова:


- уць (юць) - аць (яць)

1 спражэнне 2 спражэнне

3. Утвараю дзеяслоў незакончанага трывання:

Ідучы; бегаючы

Для замацавання новага матэрыялу абедзвюм групам вучняў прапануецца праца з тэкстам. Заданне: самастойная праца з тэкстам. Знайдзіце і выпішыце дзеепрыслоўі незакончанага трывання. Працаваць трэба, абапіраючыся на алгарытмы і схемы, прапанаваныя раней.

Тэкст:

Крочу па зялёным мяккім моху. Які цудоўны дыван разаслала тут прырода! Бярозы расступаюцца, быццам хочуць камусьці даць месца. На невялікай палянцы стаіць магутны дуб. Ва ўсёй яго постаці столькі важнасці, гонару, што бярозы стаяць наводдаль, нібы баючыся падысці да яго блізка.

Раптам у лесе штосьці загуло. Вершаліна дуба злёгку варухнулася, потым яшчэ і яшчэ. Там, уверсе, налятаў вецер. І дуб, першы прыняўшы яго на сябе, як бы папярэджваў сваіх суседак-бярозак: будзьце напагатове.

Далей вучням двух груп быў прапанаваны тэкст і заданне да яго: перабудаваць прапанаваны тэкст такім чынам, каб замест інфінітываў у дужках ужыць у ім дзеепрыслоўі незакончана трывання.

Тэкст:

Выпаў пушысты снег. Дзяцей адразу пацягнула катацца на санках. (Радавацца) зіме, яны спускаліся з горкі. Нечакана другія санкі наляцелі на першыя. (Ляжаць) на снезе, дзеці расплакаліся. Падышла большая дзяўчынка і супакоіла іх. (Весці) малога за руку, яна дапамагла зацягнуць санкі наверх.

У якасці дамашняга задання вучням прапануецца выканаць заданні па вывучанай тэме. Акрэсленыя заданні змешчаны ў ДАДАТКУ 2.

2.2 Апісанне вынікаў даследавання

Дзеля таго, каб высветліць, які з метадаў, прапанаваных для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7-м класе аказаўся больш эфектыўным, варта прапанаваць вучням абедзвюх груп тэст (гл. ДАДАТАК 1).

Вынікі праведзенага ў класе тэста лічым мэтазгодным прадставіць у выглядзе табліцы:

Прозвішча вучня № групы Колькасць памылак у тэсце Адзнака
Архіповіч Раман 1 2 8
Вялічка Павел 1 2 8
Майбародава Вольга 2 3 7
Сушчая Вераніка 1 1 9
Радоўская Дзіяна 2 4 5
Заяц Надзея 2 4 6
Мальцава Кацярына 1 0 10
Чэквіна Паліна 2 3 7
Скідзель Нікіта 1 2 8
Пешчур Ігар 2 4 6

К-во Просмотров: 381
Бесплатно скачать Дипломная работа: Методыка вывучэння марфалогіі