Дипломная работа: Методыка вывучэння марфалогіі

Змест падручніка мае культурна-гістарычную накіраванасць. Тут змешчаны звесткі і тэксты з накіраванасцю на этыку маўлення і асноўныя этычныя нормы.

Падручнік адпавядае прынцыпу нагляднасці: у ім прыведзены шматлікія схемы, табліцы, малюнкі, нават рознакаляровыя фотаздымкі.

Мае падручнік і ўмоўныя абазначэнні: вызначаецца матэрыял для завучвання, азнаямлення і г.д.

На фарзацах падручніка змешчаны звесткі аб асноўных стылях маўлення, нормах літаратурнай мовы, прыведзены прыклады.

Акрамя названага, у падручніку змешчаны тлумачальны слоўнік, беларуска-рускі і руска-беларускі слоўнікі, якія неабходныя вучням для працы.

1.4 Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа

Базай даследавання з’яўляўся 7 клас Рэчыцкай школы. Усяго ў класе вучацца 10 дзяцей. З іх 4 хлопчыка і 6 дзяўчынак. Большасць дзяцей 1996 года нараджэння. Вучацца разам 7 год.

3 дзяцей з класа выхоўваюцца ў шматддзетных сем’ях. У цэлым, дзеці выхоўваюцца ў станоўчых сем’ях, дзе бацькі ўдзяляюць ім належную ўвагу. Дзяцей, схільных да правапарушэнняў у дадзеным класе няма.

У класе 2 вучня паспяваюць на 8-9 балаў, 5 вучняў маюць дамінуючыя адзнакі 5-7. Тры вучні з дадзенага класа паспяваюць на 3-5 балаў.

У класе ёсць адараваныя дзеці. Так, Сёміна Марыя добра спявае, піша вершы; Шкель Зміцер наведвае мастацкую школу, прымае ўдзел у выставах.

Дзеці ў класе дастаткова спартыўныя: чацвёра з іх удзельнічаюць у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, многія займаюцца футболам, баскетболам.

Большая частка вучняў класа дастаткова - актыўныя дзеці: прымаюць удзел ва ўсіх школьных мерапрыемствах.

На уроках вучні таксама дастаткова актыўныя, добра ўспрымаюць матэрыял. У цэлым клас дружны, з добрым патэнцыялам. Вучні здольныя прадуктыўна працаваць разам, добра ўспрымаюцца формы калектыўнай і групавой работы. Вучні класа зацікаўленыя ў поспеху, паспяхова пераадольваюць цяжкасці. Пры вырашэнні калектыўных задач хутка перэарыентуюцца, знаходзяць кампрамісы. У цэлым, адносіны паміж вучнямі класа добразычлівыя.

Далека не заўсёды, аднак, праяўляюцца крытычныя адносіны да сваіх недахопаў, большасць вучняў, тым не менш здольныя аб’ектыўна ацаніць сваю работу. Дзеці здольныя ацэньваць дзейнасць сваіх таварышаў.

Вучэбная матывацыя вучняў класа носіць разнастайны характар. На ўроках пажаданым з’яўляецца развіццё інтарэсу дзяцей да прадметаў, станоўчая стымуляцыя іх самастойнай работы дома.


ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.

2.1 Падрыхтоўка і апісанне правядзення даследавання па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзе тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе)

Зыходзячы з прыведзенай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі класа, а таксама інтэлектуальных здольнасцей вучняў, узроўню падрыхтаванасці прадставілася магчымым раздзяліць клас на 2 групы, дзеці ў якіх прыкладна аднолькавыя па указаным параметрам.

Вучні класа, такім чынам, працавалі, падзяліўшыся на дзве групы: па 5 чалавек у кожнай.

У межах адной тэмы першая група вучняў будзе працаваць над яе вывучэннем па блочна-модульнай тэхналогіі (прапанавана Р.І.Тарарака), а другая група вучняў – па методыцы індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р. Цясевіч).

Урок у 7 класе прысвечаны тэме: “Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага трывання”.

Мэты ўрока наступныя:

- азнаямленне з правіламі ўтварэння, правапісу і ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;

- развіваць уменні і навыкі ўтвараць дзеепрыслоўі незакончанага трывання;

- развіваць арганізацыйныя ўменні і навыкі: працы ў групе, самакантролю, узаемакантролю;

- праз арганізацыю працы на ўроку (метады, формы педагагічнага ўзаемадзеяння) стварыць умовы для развіцця наступных якасцей: узаемадапамогі, талерантнасці, павагі адзін да аднаго.

Першая група вучняў (працавалі па блочна-модульнай тэхналогіі) атрымалі ў асноўнай частцы ўрока, прысвечанай вывучэнню новага матэрыялу парады: як працаваць з модулем: “Увесь матэрыял модуля разбіты на вучэбныя элементы, кожны з якіх мае сваю назву. Пасля назвы ідзе тлумачэнне новага матэрыялу праз узоры, прыклады, схемы. Ніжэй змешчаны практычныя заданні”. Змест модуля:

Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага трывання

Мэты: ведаць утваральную аснову і ўтваральныя сродкі дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;

Умець утвараць такія дзеепрыслоўі;

УЗОР:

1) працаваць (што рабіць?) – працуюць (што робяць?) – працуючы (што робячы?)

2) класці - кладуць – кладучы;

К-во Просмотров: 378
Бесплатно скачать Дипломная работа: Методыка вывучэння марфалогіі