Дипломная работа: Методыка вывучэння марфалогіі

2. Выбраць з наяўнай інфармацыі тую, якая патрабуецца для рашэння прапанаванай граматычнай задачы.

3. Знаходзіць шляхі і даказваць правільнасць, або памылковасць таго ці іншага сцвярджэння. Напрыклад: словы важаты, гальштук – назоўнікі. Што трэба зрабіць, каб гэтыя словы сталі дзейнікамі? На гэтае пытанне можна адказаць так: а) пабудаваць з імі сказы; б) ужыць гэтыя словы з іншымі словамі; в) падабраць да іх выказнікі; д) уключыць іх у граматычную аснову сказа.. Які з гэтых адказаў больш дакладны? Чаму не падыходзяць іншыя адказы?

4. Падбіраць на аснове назіранняў аргументы для той ці іншай думкі, каменціраваць свае аргументы, разважаць. Напрыклад: ці можна абысціся ў мове без прыназоўнікаў? (Яны ж не абазначаюць прадмет,прымету, дзеянне);

5. Абагульняць, дыферэнцыраваць моўныя факты і з’явы.

6. Уключаць вывучаны матэрыял у звязныя выказванні, паказваць, дзе трэба (або не трэба) яго выкарыстоўваць, папярэджваць моўныя памылкі вучняў.

1.3. Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для 7-га класа з рускай мовай навучання” Малажай Г.М.

Разглядаемы падручнік цалкам адпавядае патрабаванням праграмы па беларускай мове. У падручніку прадстаўлены наступныя раздзелы лінгвістыкі: мова, маўленне, тэкст (на базе паўтарэння вывучанага ў 4-5 класах), а таксама прадстаўлены раздзел марфалогіі – вывучаюцца такія часціны мовы як дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.

Тэоря маўленчай дзейнасці раскрываецца праз паняцці аб мове як адным з паказчыкаў культуры чалавека, захаванне літаратурных нормаў. Раскрываюцца ў падручніку паняцці функцыянальных стыляў маўлення, моўных сродкаў, этікі маўлення.

Асноўны матэрыял па гэтых пытаннях падаецца як матэрыял для азнаямлення, некаторыя найбольш важныя пытанні прапануецца завучыць. Для замацавання патрабуюцца рознаўзроўневыя заданні, практыкаванні, падаюцца прыклады транскрыбіравання тэкстаў.

У падручніку задзейнічаны наступныя прыёмы падачы лінгвістычнай інфармацыі:

- аналіз моўных фактаў;

- параўнанне моўных адзінак (напрыклад, утварэнне прыметнікаў і дзеепрыметнікаў);

- параўнанні з рускай мовай;

- прыклады моўнага разбора (дзеяслова, дзеепрыметніка);

- падаюцца ў вялікай колькасці схемы і табліцы, выкарыстоўваецца іх аналіз;

- выкарыстоўваецца аналіз малюнкаў і ілюстрацый, якія ў дастатковай колькасці ўтрымлівае падручнік;

- новы матэрыял падручніка і тэарэтычныя пытанні вучням прапаноўваецца або прачытаць і прааналізаваць, або завучыць на памяць. Кожны з гэтых матэрыялаў замацаваны практыкаваннямі;

- матэрыял у падручніку размяжоўваецца па ступені значнасці (найбольш важны адзначаны для абавязковага завучвання на памяць), таксама важная інфармацыя выдзеленая іншым колерам, з гэтай жа мэтай выкарыстоўваюцца такія сродкі як падкрэсліванне, задзейнічаны розныя шрыфты;

У падручніку прадстаўлены і прапанаваны наступныя спосабы вучэбнай дзейнасці:

- узор маўленчага разбору (гэта марфалагічны разбор дзеяслова, дзеепрыметніка, дзеепрыслоўя)

- у якасці эталону адказа на прапанаваныя пытанні выступаюць правілы і ўзоры да выканання практыкаванняў;

- алгарытм прымянення правіла часта выступае ў якасці разнастайных схем і табліц, а таксама даведак да практыкаванняў;

- для развіцця маўлення вучням прапануецца выразнае чытанне вершаў і тэкстаў, адказы на пытанні па ім, падрыхтоўка невялікіх паведамленняў.

- прапедэўтычныя практыкаванні (шырока выкарыстаны практыкаванні на паўтарэнне, узнаўленне ўжо знаёмага матэрыялу);

- сістэма практыкаванняў. Так, у дадзеным падручніку шырока выкарыстоўваюцца пробныя практыкаванні. Трэніровачныя практыкаванні заўсёды маюць узор выканання, пэўны алгарытм. Праверачныя практыкаванні суправаджаюцца вялікай колькасцю удакладняючых пытанняў.

Падручнік пабудаваны такім чынам, што у пачатку навучальнага года паўтараюцца асноўныя звесткі пра мову, маўленне, тэкст (гэты матэрыял ужо вывучаўся ў 5-6 класах). Таксама ў падручніку прадугледжваецца спадарожнае паўтарэнне – напрыклад, узнаўляюцца ўжо набытыя раней веды пра дзеяслоў.

Пытанні па сістэматызацыі ведаў маюць за мэту зрабіць вывад, падагульніць узноўленую інфармацыю.

У практыкаваннях, якія прапанаваны да раздзела сістэматызацыі вывучанага за год прапануецца комплекс пытанняў да практыкаванняў, якія смяшчаюць веды і з галіны фанетыкі, і з галіны марфалогіі.

У падручніку падаюцца звесткі пра мову, якія пададзены ў раздзеле “Валоданне нацыянальнай літаратурнай мовай – адзін з паказчыкаў культуры чалавека”. Матэрыял тут падаецца як матэрыял для азнаямлення.

Падабраны ў падручніку і матэрыял такога плану, што ён акрамя вучэбнай выконвае яшчэ і выхаваўчую ролю (практыкаванні насычаны пыказкамі і прымаўкамі, утрымліваюцца вершы і выказванні беларускіх пісьменнікаў).

К-во Просмотров: 383
Бесплатно скачать Дипломная работа: Методыка вывучэння марфалогіі