Дипломная работа: Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага
Скончыўшы ў пяцідзесятым годзе калегію, Пятроўскі паступіў на філасофскі факультэт Віленскага універсітэта. Установа належала езуітам і навучанне вялося па тых жа праграмах, якімі карысталіся ўсе каталіцкія універсітэты Еўропы.
У 1654 годзе пасля вядомых рашэнняў Пераяслаўскае Рады Расія распачала вайну супраць Рэчы Паспалітай і галоўны тэатр ваенных дзеянняў прыпаў на Беларусь. Таму студэнт Пятроўскі разумна пакінуў небяспечную Вільню і накіраваўся дамоў. Крыху пазней Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч пастрыгся ў манахі Полацкага Богаяўленчага манастыра. Раса манаха ці святара была як бы уніформай прафесійных пісьменнікаў таго стагоддзя. Клабук вызваляў літаратара ад матэрыяльных клопатаў, якія заўжды блага адбіваюцца на творчай працы.
Свецкае жыццё з яго абавязкамі перад дзяржавай і сям’ёй, на думку Полацкага, магло толькі зашкодзіць навуковай і паэтычнай дзейнасці:
Ибо не будет мощно с книгами сидети,
Удалит от них жена, удалят и дети.
И Феофраст в книзе си того возбраняет,
Припятствие мудрости женитву вещает.
Ей неудобно книги довольно читати,
И хотение жены в доме исполняти.
Вось так, у 27 гадоў прымусіўшы сябе да зароку бясшлюбнасці, знік са свету Самуіл Пятроўскі, а з’явіўся чарнец Сімяон [32, 146].
У 1656 годзе пачалася вайна з Швецыяй за Балтыйскае ўзбярэжжа. Цар Аляксей Міхайлавіч выязджаў да войска і шлях ягоны ляжаў праз Віцебск і Полацк. І вось айцы Богаяўленскага манастыра надумалі ўславіць прыбыццё рускага цара ў горад панегірычнымі вершамі. Ігумен Ігнацій Іяўлевіч, Фінафей Утчыцкі і Сімяон Полацкі – усе трое паэты – склалі адмысловыя па форме і ўдачлівыя у палітычных адносінах “Метры”:
Витаем тя, православный царю, прадвечное солнце
Здавно бо век прагнули тебе души наши и сердце,
Витаем тя, царю. От востока к нам пришедшего.
Белорусский же от нужды народ весь свобождашего.
У прывітанні не абміналася і баярская світа самадзержца:
Вы есть воинове царе росом избранное,
И богом небесным в силе тяпе его посланное.
Противо народов свирепых наших гонителей,
Горделивых, гневливых а злых церкви гонителей.
Вы на тую войну, бояре, бымнете готовы.
За веру з милостью пошли яко дети львовы.
У жніўні таго ж года распаўсюдзіліся чуткі аб магчымым абранні цара Аляксея вялікім князем літоўскім і каралём польскім.
Сімяон піша “Віншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства”:
Ликуй и веселися царю Алексею,
Што ездец литовский властию твоею
Изыжиться и за князя великого тебе
З веселием прымует для обороны себе.
Светит, о солнце, в полском горызонте.