Дипломная работа: Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Где солнце своим светом сияет на воды,

Там загремит твоя слава над всеми народы.

Пра тактычнае назначэнне гэтых “Метраў”, “Віншаванняў”, “Вітанняў” сведчыць “Вітанне епіскапа Каліста Полацкага і Віцебскага”, складзенае Сімяонам у 1657 годзе [32, 148].

Полацкі выдатна валодаў латынню і складаў вершы па-латыні; пісаў на роднай беларускай мове і кірыліцай і лацінскай, а таксама па-польску. У ранні перыяд (1648-1663 гады) у кола яго паэтычнай апрацоўкі трапляе тое, што ён ведаў: звесткі з гісторыі і геаграфіі, старажытныя міфы, хрысціянскія легенды, асабістыя рэлігійныя перажыванні, будова свету, астралагічныя звесткі – словам, усё, на што адгукалася душа і што было вядома з кніг. Патрыятычныя пачуцці Сімяона з асаблівай яркасцю адбіліся на творах, напісаных з выпадку вяртання рускімі Полацку ягонай гарадской святыні – образа Багародзіцы, а потым паўторнай страты яго.

Вершы Полацкага беларускага перыяду творчасці вылучаюцца асабістай інтанацыяй, моцным пачуццём; яны сведчаць пра высокі ўзровень тагачаснай беларускай паэзіі, неардынарны талент паэта [32, 150].

У час вайны жыццё Сімяона праходзіла тужліва. Скрозь гумарыстычныя апісанні побыту ў аўтабіяграфічнных вершах чуецца гаркота безвыхаднага расчаравання:

Вся глава умом вельми ся наткана.

А мозгу мало, что места не стало.

Время сквозь нос разум вытекает,

Да Семён умен – языком приинает.

А сколько силы не можно сказати –

Ява на бумагу мощно мне раздрати.

Другий то Сампсон, да нет с ким побиться,

Кого вызову, всяк мене боится.

Як бачна, вельмі ўжо нявесела, нават самотна жылося Сімяону ў манастыры. Хацелася штосьці змяніць, трэба было некуды падавацца, дзесьці шукаць лепшыя ўмовы. Падобныя думкі, мусіць, моцна займалі паэта:

Видите меня, как я муж отраден.

Возрастом велик и умом изряден.

Ума излишком, аж негде девати,

Купи, кто хочет, а я рад продати.

Летам 1664 года Сімяон, узяўшы маці і плямянніка, ад’ехаў ў Маскву. Там ён прызначаецца настаўнікам у спецыяльнае вучылішча для паддзячых Прыказу тайных спраў [32, 157].

Вядомасць прыйшла да Полацкагаў 1666 годзе, калі царкоўны сабор судзіў патрыярха Нікана і вырашаў пытанне аб раскольніках. Сімяон быў прыстаўлены перакладчыкам да ўсходняга патрыярха Лігарыда, які не ведаў рускай і славянскай моў. Ад Лігарыда чакалі выканаўчага выказвання, але пададзены ім твор не задаволіў царкоўную вярхушку і яго далучылі скласці Сімяону. Ён напісаў шырокі палемічны трактат “Жазло праўлення”, які, карыстаючыся выпадкам, напоўніў асветніцкім зместам, а ўсю сістэму доказаў накіраваў супраць невуцтва [32, 159].

Атрымаўшы друкарню, Полацкі намеціў выдаваць творы, адпаведныя сваім светапоглядам. Зразумела, што першымі сталі ўласныя працы. Ён сабраў і падрыхтаваў для апублікавання ўсе свае літаратурныя здабыткі. Але ў разгар гэтых прыемных клопатаў раптоўна памёр. Сільвестр Мядзведзеў, які прыняў друкарню, выдаў два тамы пропаведзяў і настаўленняў Сімяона – “Абед душэўны” і “Вячэра душэная”. Зборнікі ж вершаў “Вертаград шматкаляровы” і “Рыфмалагіён” так і не ўбачылі свет. Выпісы з іх ўпершыню з’явіліся ў друку толькі ў 19 стагоддзі [32, 161] .

Сімяон у сваёй творчасці выступаў асветнікам, перадаючы чытачу шмат ведаў і ідэй, пра якія не меў магчымасці апавядаць інакш. Але пры Пятры асветніцтва стала на шырокую каляіну: навуковая і свецкая кніга пайшла да чытача напрасткі, не апранаючыся ў мудрагелістыя формы сілабічнага верша. За ўсю наступную гісторыю развіцця рускай паэзіі ніхто не звярнуўся да сілабічнага верша, але без той значнай працы, што зрабілі сілабісты, і болей за іншых Сімяон Полацкі, без таго засваення розных паэтычных жанраў, апрабоўвання тысяч паэтычных сюжэтаў, без фармальных пошукаў, была б немагчыма якасная змена верша, якой адзначаны ўжо паэзія Трдзіакоўскага, Ламаносава, Сумароканава. Потым прыйшлі Дзяржавін і Жукоўскі. Затым Пушкін і Лермантаў стварылі рускую класіку, і новая паэзія расквітнела…

Але першыя гоні ўзараў Сімяон Полацкі. Ён быў апошнім ў шэрагу відных дзеячаў беларускай літаратуры эпохі Адраджэння і барока, пасля яго аж да 30-х гадоў 19 стагоддзя значных асоб, якія выступалі ў літаратуры на роднай мове, не заўважана. Сімяон стаў першым рускім прафесійным пісьменнікам і, больш таго, першым у Расіі інтэлігентам [32, 165].


РАЗДЗЕЛ І

ІДЭЙНА-ТЭМАТЫЧНЫ І МАСТАЦКІ АНАЛІЗ ПАЭЗІІ СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА

1.1. Перыяд станаўлення

Сімяон Полацкі жыў і працаваў у так званую пераходную эпоху. 17 стагоддзе сапраўды было сваеасаблівым рубяжом старой і новай культуры ў Еўропе. Той час адзначаецца багаццем глыбокіх перамен у розных сферах чалавечага жыцця, незвычайнай шматстайнасцю літаратурна-мастацкіх форм, жанраў і стыляў, што ярка адбілася і на творчасці гэтага неардынарнага беларуска-расійскага пісьменніка.

Сапраўднае прозвішча Сімяона Полацкага – Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч. Ён нарадзіўся ў 1629 годзе ў Полацку ў сям’і заможнага шляхціца. Бацька ягоны быў заможны палачанін Сітніяновіч, але потым хлопчыка выхоўваў айчым, які і даў яму другое прозвішча Пятроўскі. Дакументы полацкай рэвізіі сярэдзіны 16 стагоддзя сведчаць, што Пятроўскія здавен жылі надалёка да Скарынаў і, пэўна, таксама належалі да купецкага саслоўя.

Навуку малы Самуіл пачаў з брацкай школкі полацкага Богаяўленскага манастыра. Тут выкладалі лацінскую, грэцкую і славянскую мовы, арыфметыку, рыторыку, спевы.

Побач ужо паўстагоддзя стаяў езуіцкі калегіум, куды прымалі і праваслаўных. Езуіты вучылі добра, прычым задарма. Але Пятроўскія моцна трымаліся дзедаўскай веры і выправілі сына вучыцца ажно на Украіну, у Кіева-Магіланскую калегію. Праваслаўныя лічылі, што яна найлепшая навучальная ўстанова ва ўсёй дзяржаве і таму яе пачалі называць кіеўскімі Афінамі.

Там Самуіл вывучаў сем вольных мастацтваў, багаслоўе, мовы (да школьнага пераліку дадалася яшчэ і польская). На занятках па лаціне полацкі шкаляр быў выдатнікам, старажытнагрэцкая давалася цяжка. Будучы студэнтам Кіева-Магіланскай калегіі, яго настаўнікамі былі самыя славутыя кіеўскія пісьменнікі і навукоўцы таго часу – Сільвестар Косаў, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізель, Іосіф Канановіч-Гарбацкі. Інакенцій Гізель прытрымліваўся рэнесансавай думкі, што творца не адзін – іх тры: Бог, прырода і мастацтва. Наш зямляк слухаў на лекцыях такія, напрыклад, крамольныя разважанні: “Шмат хто з філосафаў называе прычынаю руху зорак, а таксама марскіх прыліваў і адліваў дзеянні анёлаў. Так вырашаць праблему сапраўды лёгка, але філосафу – сорамна”. Рызыкуючы наклікаць на сябе гнеў багасловаў, рэктар нёс выхаванцам ідэі Каперніка: “Сонца – планета, якая знаходзіцца ў цэнтры іншых планет і як бы ўзвышаецца на каралеўскім троне, уліваючы сваю сілу ў зменлівую прыроду”.

К-во Просмотров: 365
Бесплатно скачать Дипломная работа: Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага