Дипломная работа: Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага
Прыкладна палавіна адных “Метраў” амаль літаральна паўтарае дэкламацыю “Просфониму”, выдадзеную ў Львове ў 1591 годзе. Для таго часу факт запазычання чужых твораў лічыўся нармальнай з’явай. “Просфонима” была напісана і чыталася ў гонар прыезду ў горад мітрапаліта Міхаіла Рагозы. Зразумела, што для “Метраў” Полацкаму было легка выкарыстаць з яе некаторыя мясціны. У асобных выпадках ён замяняе імя мітрапаліта іменем цара, некаторыя радкі апускае або дабаўляе свае.
Другая палова “Метраў” напісана С.Полацкім самастойна. У ёй тэма беларуская. Аўтар дзякуе за прыезд у Беларусь і выказвае радасць жыхароў з гэтага выпадку. Вітаючы цара, паэт спадзяецца, што з прыходам рускіх войск палепшыцца жыццё яго сучаснікаў. Ён заклікае цара быць літасцівым да беларускіх земляў і асабліва да горада Віцебска:
Ликуй, Россия, а бо цар благочестивый
Прийде церкви красота, царь христолюбивый
Церков тя ныне, цару восточный, лобзает
Пришествием бос я тя от враг свобождает
Лобзает и отчимый Полоцк нареченный
Град твой благочестием ясно просвещенный.
Гэту дэкламацыю Полацкага выконвалі па часткам дванаццаць вучняў брацкай школы (отракаў), “Метры” напісаны на літаратурнай мове, аднак мова самастойнай часткі іх больш свабодная ад славянізмаў. Назва твора сапраўды “мятровая” “Метры на пришествие во град отчистый Полоцк пресветлого благочестивого и христолюбивого государя царя и великого князя Алексия Михайловича,