Курсовая работа: Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка

Бель-кужаль пралі, ткалі, вышывалі,

Кашулі ў кайстры напамінкамі клалі...

Сёння мы вельмі ўважліва адносімся да паэтаў, якія пішуць пра надзённасць, пра тое, што хвалюе кожнага грамадзяніна, асабліва калі гэты паэт – сучаснік, ёсць магчымасць пазнаёміцца з вельмі блізкімі да сённяшняга дня выпуску зборнікаў і больш усебакова, іншымі вачыма паглядзець на праблемы сучаснага чалавека. Такія звесткі і такі погляд можна ўбачыць ў вершах В.Зуёнка.

Гэта сучасны паэт, таму пра яго творчасць і жыццёвы шлях напісана вельмі мала, а творчасць часцей разглядаецца толькі па адной якой-небудзь тэматычнай групе. Напрыклад, Заяц Н. разглядае экалагічную тэму, ды і то не падрабязна.

Вядома, што В.Зуёнак пачынаў як паэт для дзяцей. Пісаў ён сапраўды цікавыя вершы, якія з захапленнем чытаюць і дарослыя, бо напісаны яны выдатна і займальна, з вялікай доляй гумару. Марціновіч А. у кнізе “Святло ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры” прысвяціў артыкул В.Зуёнку і пачатку яго творчасці – вершам, прысвечаным дзецям, прыведзены 3 вершы для дзяцей.

Творчасць В.Зуёнка вывучалі Гніламёдаў У., які прысвяціў гэтаму манаграфію “Праўда зерня: Творчы партрэт В.Зуёнка”, у якой рознабакова і тэматычна разнастайна разглядаюцца вершы паэта. Шпакоўскі Я. пісаў многа артыкулаў пра пісьменнікаў сучаснасці, прысвяціў ён артыкул і В.Зуёнку ў кнізе “Узрушанасць: Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію”. Прысвечаны ён у асноўным тэме прыроды і святкаванням народных гулянняў. Упамінаецца зборнік “Нача”, у якім вершы з 1955 – 1974гг.

Вядома, што пра жыццё і творчасць паэтаў ўспамінаюць пасля іх смерці, а да гэтага мала каго цікавяць творы (толькі вузкае кола сяброў) . Таму мэтай нашай курсавой работы будзе больш грунтоўнае даследаванне паэзіі сучаснага паэта В.Зуёнка, а для дасягнення пастаўленай мэты мы вылучаем наступныя задачы:

- тэкстуальнае знаёмства са зборнікамі вершаў паэта;

- знаёмства з працамі па творчасці і жыццёвым шляху паэта;

- вылучэнне асноўных тэм творчасці паэта ў апрацаваных зборніках;

- даследаванне творчай спадчыны В.Зуёнка.


Глава І. Жыццёвы і творчы шлях В.Зуёнка

1.1 Жыццёвы шлях паэта

Васіль Васільевіч Зуёнак нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці у сялянскай сям'і. Бацькі працавалі па гаспадарцы — аралі, сеялі, збіралі ўраджай. Сын спасціг сялянскую навуку рана, быў і пастушком, і касцом, і аратым, і малацьбітом.

Касіць? Давай. Араць?

Будзь ласкаў: Трымала плуг рука мая...

У пяць цапоў — не ў ладкі — пляскау

У тым, сорак чацвёртым, я.

« На сзрцы — неспакою камень...»

У гэтых радках, у самім іх гучанні і рытме захавалася натруджанае, але цягавітае дыханне хлебароба-малацьбіта, пазнаўшага і цяжар, і смак сялянскай працы.

Пару дзяцінства азмрочыла вайна, якая потым не раз адгукнецца ў творах. Яна пакінула трагічны след у душы на ўсё яго астатняе жыццё...

Да вайны пайсці ў школу не давялося, але чытаць і пісань навучыўся рана, яшчэ да школы. У 1944 г. прыйшло вызваленне, расчыніла дзверы Мачулішчанская пачатковая школа, якую Васіль Зуёнак скончыў фарсіраваным тэмпам —за два гады. Тады ж захапіўся паэзіяй, пачаў пісаць вершы сам. Тыя, каму юны паэт адважыўся паказаць свае першыя «спробы пяра», раілі вучыцца.

Пасля заканчэння Узнацкай сямігодкі бацька Васіль Захаравіч адвёз сына ў Барысаў — там было педвучылішча. На развітанне даў некалькі чырвонцаў. У Барысаве творчая дзейнасць маладога паэта працягвалася далей. Тут ён убачыў свае вершы надрукаванымі ў раённай газеце. Скончыўшы педвучылішча, з дыпломам выдатніка, ён апынуўся ў Мінску на аддзяленні журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і з самага пачатку універсітэцкай вучобы трапіў ў літаратурнае асяроддзе, жыў у адным інтэрнаце з будучымі пісьменнікамі Вячаславам Адамчыкам, Міколам Арочкам, Рыгорам Барадуліным, Сымонам Блатуном, Генадзем Бураўкіным, Анатолем Вярцінскім, Леанідам Гаўрылкіным, Нілам Гілевічам, Віктарам Карамазавым, Арсенем Лісам, Міхасём Стральцовым, Барысам Сачанкам. Тады ж, у 1954 г., упершыню выступіў з вершамі ў рэспубліканскім друку. Сябры хвалілі, падахвочвалі, аднак гэтыя раннія выступленні не прыносілі задавальнення — голас гучаў яшчэ квола і не адпавядаў тым новым патрабаванням і магчымасцям, якія пачалі акрэслівацца ў другой палове 50-х гадоў. Між тым жыццё жвава рухалася наперад. Адбываліся агульнавядомыя змены, якія ў цэлым дабратворна ўплывалі на ідэйна-палітычную абстаноўку ў краіне, абнаўленне духоўнага і маральнага «клімату» ў грамадстве, пашырэнне сектара творчай свабоды ў літаратуры і грамадстве.

1.2 Творчы шлях паэта

1.2.1 Савецкі перыяд творчасці

Пасля заканчэння ў 1959 г. універсітэта малады журналіст пайшоў працаваць у газету «Рабочае юнацтва», а затым «Піянер Беларусі». З 1966г. па 1972г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”. З 1972г. – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”. Быў членам КПСС. З’яўляецца кандыдатам філалагічных навук.

1.2.2 Паэзія для дзяцей

Праца ў дзіцячых выданнях абудзіла ў ім захапленне паэзіяй для дзяцей , і ён сам пачаў для іх пісаць. Пачалі выходзіць кнігі «Вясёлы калаўрот» (1965). «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1974). Раскрываючы гэтыя кніжкі, малы чытач трапляў у той свет, сярод якога праходзіла яго штодзённае жыццё, але гэта быў свой, пераўтвораны паэтычнай фантазіяй аўтара свет:

Вы не бачылі, сябры, —

Зоркі выпалі у бары.

Дзе ні глянеш,

на паляне —

К-во Просмотров: 525
Бесплатно скачать Курсовая работа: Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка