Курсовая работа: Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка

Пад лістамі, ля пянькоў—

Сотні зыркіх аганькоў.

Будзённае, натуральнае становіцца незвычанным, святочным — і тут паэту дапамагае багатая метафорыка , якая перадае асаблівасці мастакоўскага ўспрымання навакольнай рэчаіснасці. У прыватным і канкрэтным ён бачыць другі план — праяўленне уні-версальных заканамернасцей быцця. Суніцы — гэта, аказваецца, згусткі сонечнага цяпла і святла, «жарынкі», «сонечныя дочкі - зваблівыя вочкі». Птушкі, звяры і дрэвы — жывёльны і раслінны свет — часам выглядаюць мудрэй і разумней за чалавека, які, вы-ходзіць, нават нешта страціў з таго, што збераглі гэтыя хавальнікі першасных законаў быцця.

Сапраўды, В.Зуёнак пісаў выдатныя вершы для дзяцей. Чытаем верш Зуёнка «Бадзірог»:

Бадзірог, Бадзірог —

Не пускае за парог:

Дзеці ў хаце туляцца,

А ён— ідзе па вуліцы,

Бэкае і мэкае,

Ледзь не кукарэкае,

Уцякайце — хто куды

Ад рагатае бяды!..

Раптам бачыць Бадзірог

Новыя вароты —

I з усіх чатырох,

I з усёй ахвотай:

«Што — хіба я не баран?!» —

Паімчаўся на таран!

Ну а потым —

Што было там? —

Зараз вам усё скажу:

Дзве прабоіны у варотах

І аўчынка на кажух.

Твор — знаходка. Не часта напаткаеш у дзіцячай літаратуры верш, у якім так па-майстэрску раскрыўся талент аўтара. Усё прываблівае тут. I сама рытміка, падобная на маленькага апавядальніка, які аказаўся сведкам незвычайнай прыгоды, і цяпер спяшаецца пра ўсё паведаць сябрам. I высокі эстэтычны ўзровень, калі, знаёмячыся з гісторыяй-прыгодай, атрымліваеш асалоду ад сутыкнення з паэзіяй, народжанай адным узлётам думкі і пачуцця. I безумоўна, нельга адмаўляць вялікага выхаваўчага эфекту.

Можна шмат пераконваць хлопчыкаў і дзяўчынак, як гэта важна (і неабходна) быць заўсёды паслухмянымі, не сваволіць... Гаварыць, а словы не пакідаючы аніякага следу. Але карысней выхоўваць словам-прыкладам. "Бадзірог» — кніга В. Зуёнка, якая выйшла ў выдавецтве “Юнацтва”, дзе нямала было змешчана яшчэ незвычайных гісторый.

Новая кніга В. Зуёнка - «Па ельнічку, па бярэзнічку...». I таксама незвычайная. Тут ажно не адзін зборнік, а адначасова два. Свайго роду кніжка ў кніжцы. Найперш, канечне, гэта жартаўлівыя, гумарыстычныя вершы амаль пра ўсе беларускія грыбы. А з другога боку — гэта даведнік. Прачытаўшы яго, а таксама пазнаёміўшыся з каляровымі ілюстрацыямі -«грыбнымі партрэтамі» — лёгка ўгадаць, што за грыб перад табой. Пойдзеш у лес, ужо ніколі не зблытаеш ядомы з ядавітым. А падасінавіка ад мухамора тым больш лёгка адрозніш.

Кніжка «Па ельнічку, па бярэзнічку...» нарадзілася з любасці аўтара да прыроды . Магчыма нават са свайго роду культу яе. Асновай выхавання павінна быць наша роднае слова, а кнігі - выхавацелямі.

Да такіх высноў прыйшоў пісьменнік, адштурхоўваючыся ад уласнага мастакоўскага вопыту. В.Зуёнак выдаў для дзяцей зборнікі паэзіі “Вясйлы калаўрот”(1965), “Жылі-былі пад вадой”(1969), “Сонечны клубочак”(1972), “Будзем сілы набірацца”(1974), “Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).

Выдатны гумарыстычны верш “Пакатаўся”, дзе расказваецца пра ката, які прыйшоў на каток і не зразумеў, з якой лапкі яму пачаць катацца і за адказам пайшоў да таты цудоўны і вясёлы. Цікавы таксама і верш “Як дазнаўся...”: маленькі хлопчык дазнаўся, што мядзведзь нічога не робіць, ясі толькі мёд ды маліну, спіць зімой і ніколі не мыецца, дык захацеў таксама быць мядзведзем. Пададзеныя вершы раскрываюць сутнасць дзіцячай логікі і мыслення, нібы піша сам малы.


Глава II . Любоўная лірыка і т эма вайны ў творчасці В.Зуёнка

2.1 Тэма сяброўства і любоўная лірыка

К-во Просмотров: 527
Бесплатно скачать Курсовая работа: Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка