Курсовая работа: Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка
Першы зборнік «дарослай» лірыкі «Крэсіва» з'явіўся ў 1966 г. Ён адкрываўся наступным вершам:
Мільёны год.
мільёны год
Да сонца
3 цемсні ірвуся.
Мільёны год,
мільёны год
Іду.
Іду —
I не спынюся
На ніве смерці і жыцця
Мне вечна
юным бьшь аратым.
Бо ўсіх пачаткаў
Я — працяг
I ўсіх працягаў
Я — пачатак .
Паэт нібыта ўзнаўляў нейкі старажытны міф пра вечнага аратага, міф, які ў сваім духоўна-практычным значэнні дайшоў да нашых дзён, блізкі нам сваім высакародным сэнсам. Маштаб, узбуйненне, гіпербалізацыя ў В. Зуёнка не супярэчылі праўдзе жыцця, у асэнсаванні якога ён імкнуўся да шырокіх абагульненняў, да стварэння ёмістых умоўна- асацыятыўныхых вобразаў: "Ралля - аснова, // Зерне ўток няспынна // Кідаю я рукою агрубелай, - // І тчэцца, тчэцца мудрая тканіна — // Жыццё..."
У тым жа першым зборніку прысутнічала і другая стылявая тэндэнцыя. Думаецца, што не менш красамоўна гаварылі пра паэта, пра яго характар і настрой такія вершы, як "Добры прыезд", , "Вясновая казка", "Стары цецярук ", якія звяртаюць на сябе ўвагу глыбокім і дакладным веданнем побыту, прадметнасцю апісанняў, аўтабіяграфічнасцю. Гэты чалавек выдатна ведаў навакольны свет вясковага ўлоння, ўсіх яго насельнікаў. У вялікім і малым праяўляліся яго разумнасць і дабрыня, унутраны такт і клопат. Вершы гаварылі пра душэўную адкрытасць аўтара, здольнасць на эмацыянальны водгук, на суперажыванне. Другая кніга «Крутаяр » (1969 ) засведчыла плённае збліжэнне і ўзаемадзеянне намечаных у ім дзвюх стылявых тэндэнцый : маштабу ўспрымання быцця і вострай увагі да яго прыватных падрабязнасцей. Паэзія В. Зуёнка абапіраецца на уласнае разуменне і асэнсаванне свету, у якім «травінкі ў лёдзе», летні гром і соль, якую здабываюць з шахтаў. Паэт даўно стала жыве ў Мінску, але родная вёска ўладна прыцягвае да сябе. Кожнае наведванне родных мясцін ён успрымае як святочны падарунак. Не, ён не супрацьпастаўляе горад вёсцы, але тым не менш, будучы цвярозым рэалістам у сваіх по-глядах на жыццё, выразна адчувае разрыў паміж сучаснымі горадам і вёскай. Але, нягледзячы на дынамізм і неўладкаванасць цяперашняга жыцця, ён і яго герой не губляюць сувязі з пачаткамі свайго фізічнага і духоўнага існавання. В. Зуёнаку як паэту па-ранейшаму характэрны шчаслівая непаспешлівасць, некаторая нават замаруджанасць думкі і рытму, кантралюемыя эмоцыі, стрыманасць, разам з тым, радок стаў больш спавядальным і ў большай ступені наблізіўся да псіхалагічнай праўды чалавечага перажывання.
На сэрцы - неспакою камень;
А раптам я паміж сяброў
Хаджу — апошні магіканін,
Што вылез з прашчурскіх бароў?
Тут трывога не столькі нават за сябе (сам ён вытокам сваім не здрадзіў), як за сяброў, якія, магчыма. залішне паспешліва зрабіліся гараджанамі, забыўшы пошум «прашчурскіх бароў».
Тэме сяброўства прысвечаны і такія вершы як “Я ўчора вельмі любіў...”, “Па – сяброўску...” і інш.
Паэзія В. Зуёнка рознымі шляхамі, але ўвесь час развіваецца па лініі ўзбагачэння духоўнага свету лірычнага героя. Пра гэта, між іншым, сведчыць любоўная лірыка паэта, адзначаная высокай культурай унутранага пачуцця.
Буду
садам тваім па вясне.
Буду