Курсовая работа: Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка
Куды нясе?
Такі рэжым.
Бяжым — рэжым... Ужо сама рыфма намякае на асноўную думку верша: аўтар выказвае сумненне ў гуманістычнай паўнацэннасці жыцця ў рэжыме бегу, пастаяннай спешкі, якія, аднак, не набліжаюць людзей да мэты, а абарочваюцца мітуснёй, рухам дзеля руху, без накірунку.
Счапленне з векам
На віражы:
Не кукарэкай —
Бяжы, бяжы.
I ты пааключан —
Не алставан.
Эпоха вучыць:
— Даван. давай!
Нібы распяцце
На крыжы.
Нібы пракляцце:
Бяжы, бяжы...
« Бягуць усе...»
Атрымліваецца нейкі гіганцкі абсурдны калаўрот, які не дазваляе чалавеку прыпыніцца, памаўчаць, падумаць, адчуць і зразумець жыццё ў яго глыбіні і ўласнай самацэннасці.
Паглыбляецца псіхалагізм Зуёнкавай лірыкі, засяроджанасць на ўнутраным, сваім, балючым. Паэтычны погляд В. Зуёнка спалучае блізкія часы з аддаленымі, прасякнутымі шматпакутным духам нашай гісторыі, што пакінула пасля сябе столькі курганоў-магіл, курганоў-помнікаў. Стогн беларускіх курганоў чуецца і ў паэме « Лукам'е» (1983). Падзеі, якія ў ёй адбываюцца, адносяцца да сярэднявечча нашай гісторыі — канца XV ст., калі беларускую зямлю (якую ў тыя часы называлі Літвою) разам з вялікім князем Ягайлам «залучылі ў польскія прымы». Беларусь і Карона апынуліся ў адной дзяржаве -- Рэчы Паспалітай. Беларусь у гэтым дзяржаўным саюзе ўсё больш губляла сваю самастойнасць і традыцыі.
У «Лукам'і», як і ў паэме «Сяліба», праявіўся своеасаблівы антрапамарфізм — адухаўленне рэчаў і прыродных з'яў. Гаворка ідзе пра эпоху язычніцтва. Нельга сказаць, што аўтар паэтызуе яе, аднак імкнецца перадаць дух старажытнага язычніцтва, якое здаўна жыло ?