Курсовая работа: Фразеалігізмы з кампанентам "зямля" ў рускай, беларускай і польскай мовах
Зямлю грызці – 1. Прыкладаць усе намаганні, каб ажыццявіць што-небудзь; 2. Клятвенна абяцаць што-небудзь; 3. Затаіўшы злосць, ледзьве стрымліваць свае пачуцці;
Зямля (глеба) выплывае (уцякае) з-пад ног - у каго-небудзь траціцца ўпэўненасць у сваіх сілах, чыё-небудзь становішча аказваецца хісткім, нетрывалым;
Мераць зямлю – хадзіць пехатой на вялікія адлегласці;
Зямля пухам – у адносінах да нябожчыка як выказванне добрай памяці пра яго;
Абяцаная зямля – месца, куды хто-небудзь вельмі імкнецца трапіць;
Зямля папляла з-пад ног – хто-небудзь пачынае траціць упэўненасць у сваіх сілах, у трываласці свайго службовага становішча;
Каб зямля не насіла – выказванне абурэння і пажаданне смерці каму-небудзь;
Гнаць у зямлю – даводзіць да смерці;
Схаваць у сырой зямлі- быць мёртвым, пахаваным;
Як з-пад зямлі вырас – зусім нечакана раптоўна з’явіўся;
Лажыцца ў зямельку – паміраць;
Сціраць з твару зямлі – 1. Жорстка рапраўляцца з кім-небудзь, знішчаць каго-небудзь; 2. Поўнасцю знішчаць, разбураць дашчэнту; 3. Рашуча выкараняць тое, што перашкаджае;
Парыць зямлю (зямельку) – быць мёртвым, пахаваным;
Парыць у зямлі (зямельцы) косці – быць мёртвым, пахаваным;
Змяшаць з зямлёй – забіваць, знішчаць;
Мяшаць з зямлёй – поўнасцю разбураць, знішчаць дашчэнту, ператвараць у руіны;
Зямлёй пахнуць –дажываць сваё жыццё, быць блізкім да смерці. Звычайна пра хворага ці старого чалавека.
Зраўняць з зямлёй – поўнасцю разбурыць, знішчыць дашчэнту;
Вісець паміж небам і зямлёй – знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы;
Бачыць на тры сажні пад зямлёй – вызначацца вялікай праніклівасцю, прадпрымальнасцю;
Ажаніцца з сырой зямлёй – памерці, загінуць;
Пуп зямлі – самы важны, самы галоўны, лепшы за ўсіх;
На край зямлі- вельмі далёка;
Ляжаць у сырой зямлі – быць мёрвым, пахаваным;
Зямлі не чуць пад сабой – 1. Вельмі хутка бегчы; 2. Вельмі стаміцца ад хады, бегу, працы; 3. Моцна радавацца, быць у захапленні;.
Ад зямлі адарвацца і неба не дастаць – прагадаць у жыцці, адыйшоўшы ад свайго, пывычнага і не прымкнуўшы да чужога;
Аддаць зямлі – (кніжн., узнёсл.) – пахаваць;
Зямны рай – незвычайна прыгожая мясціна, дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць;
Як зямля п’яны – вельмі моцна, празмерна;