Курсовая работа: Фразеалігізмы з кампанентам "зямля" ў рускай, беларускай і польскай мовах

- Мераць зямлю – хадзіць пехатой на вялікія адлегласці;

- Бачыць на тры сажні пад зямлёй – вызначацца вялікай праніклівасцю, прадпрымальнасцю;

- Як зямля п’яны – вельмі моцна, празмерна.

У рускай і беларускай мовах зафіксавана пэўная група фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць антанімічныя паняцці: неба – зямля. Акрэсленыя фраземы немагчыма аб’яднаць у адну тэматычную групу, бо лексічныя значэнні такіх адзінак значна разыходзяцца:

- Як неба і зямля – вельмі моцна, рэзка адрознівацца;

- Ад зямлі адарвацца і неба не дастаць – прагадаць у жыцці, адыйшоўшы ад свайго, прывычнага і не прымкнуўшы да чужога;

- Упасть с неба на землю – освободиться от иллюзий, приходить к правильному восприятию;

- Вісець паміж небам і зямлёй – знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы.

2.3 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля”

Фразеалагізмы рускай, беларускай і польскай моў можна падзяліць на групы ў залежнасці ад таго, па якой схеме (спалучэння слоў, сказа) і яго тыпу пабудавана тая ці іншая фразема.

Так, найбольшай групай (сюды ўваходзяць 23 карткі, што складае 67% ад агульнай колькасці сабраных фразем), у залежнасці ад лексічных асаблівасцяў, з’яўляюцца фразеалагізмы, пабудаваныя як словазлучэнні. Тут варта выдзеліць такія фраземы, дзе лексема “зямля” з’яўляецца залежным словам у словазлучэнні:

Ляжаць у сырой зямлі;

Аддаць зямлі;

Ажаніцца з сырой зямлёй;

Парыць у зямлі косці;

Парыць зямлю;

Лажыцца ў зямельку;

Сысці ў зямлю.

Трэба заўважыць, што згаданыя і іншыя фразеалагізмы маюць структуру дзеяслоўнага словазлучэння, таму лексеме “зямля” і з’яўляецца залежным словам.

Словазлучэнні, дзе названая лексема выступае ў ролі галоўнага слова, маюць від назоўнікавых з прыметнікам у ролі залежнага кампанента:

Абяцаная зямля;

Зямля ненаедная;

Итальянская земля;

Большая земля;

Обетованная земля;

Твердая земля.

Такім чынам, у прыведзеных вышэй фразеалагізмах, прыметнік характарызуе галоўны кампанент – “зямля”.

Існуе, аднак і адваротны прыклад, калі лексема “зямля” выступае ў ролі залежнага слова ў аднытыпным выпадку: зямны рай (як прыметнік), як зямля п’яны (як назоўнік).

У асобную групу можна аб’яднаць фразеалагізмы, пабудаваныя па тыпу спалучэння слоў, дзе лексема “зямля” выступае ў ролі галоўнага слова, а залежным словам з’яўляецца назоўнік у ролі прыслоўя: пухам зямля, калом зямля. Звычайна такія фраземы ужываюцца як пажаданні ці праклён.

К-во Просмотров: 307
Бесплатно скачать Курсовая работа: Фразеалігізмы з кампанентам "зямля" ў рускай, беларускай і польскай мовах