Курсовая работа: Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада
Гэта значэнне адпавядае рабочаму пункту В з параметрамі рп і Qп . Для знаходжання астатніх пунктаў прымяняюць наступныясуадносіны:
пры р1 =0,5рп =1.9 МПа, η1 =0,9η=0,67
пры р2 =рп =3.8 МПа , η2 =η=0,747
пры р3 =1,5рп =5.7МПа, η3 =0,9η=0,67
пры р4 =2рп =7.6МПа, η4 =0,8η=0.6
пры р=0 η=0
Па вылічаных значэннях р і η будуем характарыстыку η =f(р) лінія 3.
Для пабудовы залежнасці N=f(р) (лінія 4) неабходна вызначыць магутнасць, якую спажывае помпа:
N=pQ/η (8.2)
дзе значэнні р і Q прымаюць з характарыстыкі Q=f(p) для пунктаў, якія адпавядаюць η1 , η2 , η3 , η4 .
Пабудову характарыстыки гидрасистэмы праводзим па залежнасці:
р=рц+kQ2
дзе k-каэффіцыент супраціулення гідрасістэмы.
Пабудова характарыстыкі гідрасістэмы залежыць ад рэжыму руху вадкасці, які быў вызначаны раней. Так як пры ламінарным руху страты ціска прапарцыянальны расходу ў першай ступені, таму характарыстыку магчыма пабудаваць па двух пунктах:
пры Q=0, р= рц , а пры Q=Qп , р=рп
Гэта значыць, што характарыстыка гідрасістэмы ўяўляе сабой прамую лінію, якая праходзіць праз пункты01 і В (лінія 5).
Далей неабходна пабудаваць характарыстыку засцерагальнага клапана. Для гэтага на восі ардынат неабходна адкласці ціск, пры якім клапан павінен дзейнічаць. Гэты ціск прымаецца роўным ркл =(1,2-1,3 )рп =4.75 МПа . Ад адкладзенага ціску ркл ўверх адкладываем велічыню ∆рк =∆рм (Qп /Qм )2 : (кропка А1 ). Праз пункты ркл і А1 неабходна правесці лінію 6, якая і з’яўляецца характарыстыкай засцерагальнага клапана.
Далейшая пабудова характарыстыкі гідрапрывада залежыць ад значэння мінімальнага расходу гідрацыліндра :
Qmin =0.25*Qп (8.3)
Для канчаткова выбару помпы неабходна вызначыць магутнасць помпы пры рабоце засцерагальнага клапана (для гэтага неабходна ў формулу (1.26) /1/падставіць значэнні р,Q, і η, якія адпавядаюць пункту А1 ).Атрыманая магутнасць павінна быць меншай за магутнасць прынятай помпы, якая вызначаецца па гэтай жа формуле пры значэннях р,Q, і η, узятых з тэхнічнай характарыстыкі.
9. ЦЕПЛАВЫ РАЗЛIК ГIДРАПРЫВАДА
Пры рабоце гідрапрывода частка механічнай энергіі пераўт-вараецца ў цеплавую. Цяпло, якое ў гэтым выпадку выдзяляецца, ідзе на награванне рабочай вадкасці і элементаў гідрапрывода, а таксама рассейваецца ў навакольнае асяроддзе цераз паверхню цеплаперадачы. Награванне рабочай вадкасці больш за дапушчаль-ныя межы непажадана, таму што з павелічэннем тэмпературы змяншаецца вязкасць і павялічваецца акісляльнасць вадкасці.
Падтрыманне тэмпературы вадкасці ў дапушчальных межах дасягаецца на аснове правядзення цеплавога разліку гідрапрывада.
Велічыня цеплавой энергіі, якая выдзяляецца пры рабоце, вызначаецца па залежнасці:
Nцепл =(1-η)Nп , (9.1)
дзе η - а?