Сатырычные вобразы у пьесе "хто смяецца апошним"

Сатырычные вобразы у пьесе "хто смяецца апошним"
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Большасць герояў камедыі можна падзяліць на станоўчых і адмоўных. Але ёсць і такія персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых, ні да другіх.  Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксандра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі.  Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. На самай справе ў сваёй прафесіі ён нічога не разумеў. Гарлахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы. З рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага — прыпужае, а з даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. Але ў рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек Гарлахвацкі, які ён невук.  Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сапраўдны падхалім. Наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія разуменні, як дружба, давер між людзьмі, Зёлкіну не даступны. Ён умее бачыць у людзях толькі адмоўнае.  Станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чарнавус, Вера і Левановіч.  Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпатыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае яму, даведаўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць часам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўдным святле. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх маральную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непакоіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інтарэсы навукі для Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця.  Вера — правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Сваей энергічнасцю, адкрытасцю натуры Вера выклікае сімпатыі чытачоў.  Левановіч — сакратар парткома. Ён — сумленны і прынцыповы камуніст. Левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы калі трэба. Туляга — навуковы супрацоўнік. Страх з'яўляецца галоўнай перашкодай да мэты на працягу ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець самога сябе і расказачь аб усім Левановічу. Такія людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя, бо яны жывуць пад уплывам каго-небудзь. Калі такі чалавек будзе браць прыклад з дрэннага чалавека, то і сам стане дрэнным. Туляга пакутуе ад сваей палахлівасці, прызнаецца, што праз гэту рысу характару не паважае самога сябе. 
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы