Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове

Адсутнасць у сучаснай беларускай літаратурнай мове амаль паловы старабеларускіх рэлігійных лексем тлумачыцца хутчэй экстралінгвістычнымі фактарамі. І наадварот, актыўнае існаванне іх у вуснай народнай мове сведчыць аб надзвычайным уплыве рэлігіі розных канфесій на свядомасць носьбітаў мовы.

З пункту гледжання жанрава-тэматычнай класіфікацыі, пласт рэлігійнай лексікі магчыма размежаваць на некаторыя групы:

назвы чыноў нябеснай іерархіі (Бог, апостал, д’ябал);

назвы прадстаўнікоў царкоўнага (касцёльнага) кіраўніцтва, рознага роду святароў, прыслужнікаў (біскуп, епіскап);

назвы манахаў, членаў манаскіх ордэнаў (бенедыктын, інак);

назвы прарокаў, прапаведнікаў, шматпакутнікаў, знаўцаў Свяшчэннага пісання (праведнік, прапаведнік, мучанік);

назвы асоб у залежнасці ад прыналежнасці да розных плыней веравызнання (захаднік, праваслаўнік, уніят);

назвы ерэтыкоў, грэшнікаў, богаадступнікаў, сектантаў, варажбітаў, чарадзеяў (апостат, волхв, бязбожнік).

З усіх тыпаў лексічных класаў тэматычныя групы маюць найбольш цесную сувязь з адпаведнымі фрагментамі пазамоўнай рэчаіснасці. Словы, адлюстроўваючы пэўным чынам тыя або іншыя “адрэзкі рэчаіснасці", звязаны паміж сабой, як узаемазвязаны і з’явы самой рэчаіснасці. Дзякуючы гэтым “пазамоўным" сувязям, словы аб’ядноўваюцца ў групы, якія можна назваць “тэматычнымі".

Шэраг даследчыкаў у якасці крытэрыяў вылучэння тэматычных груп называюць наяўнасць у слоў дэнататыўнага тыпу значэння, прычым паводле свайго граматычнага статусу гэтыя словы належаць звычайна да лексіка-граматычнага разраду назоўнікаў.

Апошнім часам мовазнаўчая літаратура звяртае ўвагу яшчэ на некалькі асаблівасцей тэматычных лексічных груп: відавочная лёгкасць з якой яны вылучаюцца даследчыкамі лексічнай семантыкі і пэўны суб’ектывізм і нават апрыёрнасць у іх вылучэнні, што звязана з адсутнасцю апоры на сінтагматычныя структуры самой моўнай рэчаіснасці.

Некаторыя тэматычныя групы ўласцівыя толькі рэлігійнай лексіцы (напрыклад, назвы малітваў, назвы перыядаў посту), некаторыя з’яўляюцца часткай адпаведных тэматычных груп агульнаўжывальнай лексікі (напрыклад, тэматычная група “Назвы царкоўнага адзення і галаўных убораў” з’яўляецца састаўной часткай больш вялікай па аб’ёму тэматычнай групы “Назвы адзення і галаўных убораў”) [7; 339].

Усе элементы тэматычных груп з’яўляюцца гіпонімамі ў адносінах да загалоўка групы. Гэта слова, якое выражае агульнае для ўсіх членаў тэматычнай групы значэнне, звычайна знаходзіцца не ў плоскасці тэматычнай групы, а як бы над ёй.

Гіпера-гіпанімічныя адносіны назіраюцца паміж элементамі і на больш нізкіх ярусах тэматычных груп.

1.2 Разрад абстрактнай лексікі ў складзе рэлігійнай

Калі гаварыць пра разрад абстрактнай рэлігійнай лексікі, то трэба адзначыць, што выдзяленне ў складзе рэлігійнай лексікі разраду канфесіянальных абстрэм сведчыць аб надзвычайнай мнагапланавасці шматаспектнасці апошняй. Сфера рэлігі, сапраўды, ахапіла многія галіны чалавечай культуры і матэрыяльнай дзейнасці: ад назваў грэшнікаў, ерэтыкоў да ўсепаглынаючага паняцця вера ; ад назваў прадметаў культу да рознага роду найменняў з вобласці варажбы і чараўніцтва.

Вылучэнне абстрактных лексем праводзіцца зыходзячы з двух крытэрыяў: семантычнага і граматычнага. Граматычны крытэрый прадвызначае адсутнасць у рэлігійных абстрэмформ Pluralia, а таксама немагчымасць спалучэння іх з займеннікамі кожны, усякі .

Семантычны крытэрый вельмі важны пры даследаванні нематываваных абстрэм: абстрактныя назоўнікі - словы, якія называюць адцягненыя паняцці, уласцівасці, якасці, дзеянні, стан [4; 7].

Большую чстку абстрактных назоўнікаў складаюць словы, матываваныя прыметнікамі і дзеясловамі. Сярод марфалагічных сродкаў, утвараючых рэлігійныя абстрэмы, адзначаны суфіксы - ние/нье; - енье/ение; - ость; - ство. Аднак абапірацца ў вылучэнні абстрактнай лексікі толькі на марфалагічны крытэрый не варта, паколькі трэба ўлічваць полісемію і сіметрыя марфемнага знака.

Спрэчным з’яўляецца пытанне аб уключэнні ў разрад рэлігійнай абстрактнай лексікі слоў, што абазначаюць назвы прасторавых паняццяў у сувязі з рэлігійнымі ўяўленнямі. З пункту гледжання чалавека веруючага, гэта значыць, абапіраючыся на семантычны крытэрый, такога роду лексемы можна аднесці да канкрэтных назоўнікаў: яны называюць пэўныя тэрыторыі і месцы навакольнага асяроддзя. Аднак граматычны крытэрый, наадварот, сведчыць аб адцягненым характары гэтых слоў: яны не маюць форму Pluralia.

Разрад рэлігійных абстрэм у якасці састаўной часткі ўваходзіць у больш агульнае поле абстрактных назоўнікаў. Такое падпарадкаванне можна лічыць ступенню моўнай іерархіі на лексічным узроўні. Па сваіх семантычных уласцівасцях рэлігійныя абстрэмы не звязаны з пазамоўнай прадметносцю, яны адлюстроўавюць пэўны бок чалавечага светапогляду і светаадчування.

1.3 Семантычная класіфікацыя канфесійнай лексікі

Разгледжаныя намі лексічныя кампаненты на беларускай глебе працягвалі сваё семантычнае развіццё: спрашчэнне або ўскладненне семантычнай структуры.

Асноўная кольксць рэлігійных лексем (75%) характарызуецца монасемантычнасцю, што набліжае іх да разраду тэрмінаў, калі прыняць погляд на тэрмін не на як асобую лексему, а як на від функцыянавання лексічнай адзінкі. З адназначнасці лексічнай адзінкі вынікае наяўнасць “сіметрыі" моўнага знака: поўная адпаведнасць знака і азначаемага (сігніфіката і дэнатата), што надае адназначным найменням прыкмету тэрміналагічнасці.

Словы са складанай семантычнай структурай можна падзяліць на тры катэгорыі. Да першай адносяцца мнагазначныя лексемы, усе структурныя семантычныя элементы якіх належаць да канфесіянальнай сферы (апостал, бог, царква). Полісемантычныя лексемы другой катэгорыі ўключаюць структурныя элементы, якія належаць да няроднасных тэматычных груп (агульнаўжывальнай лексікі, канцылярскай, юрыдычнай, музычнай і інш).

У сістэме значэнняў полісемантычных лексем назіраюцца наступныя пераўтварэнні:

А) пераход ад абстрактнага да канкрэтнага:

Устав - “правіла, нормы паводзін” - “царкоўная кніга”;

Святость - “уласцівасць святога" - “прадмет набажэнства”;

Собор - “собранне люд зей" - " будынак, у які м прахлдзіць гэтае сабранне”.

К-во Просмотров: 390
Бесплатно скачать Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове