Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове

Амін - заключнае слова пропаведзі, малітвы;

Алілуя - у царкоўным богаслужэнні: хвалебны малітоўны выгук;

Алах - у магаметан: бог;

Біблія - збор духоўных кніг іудзейскай і хрысціянскай рэлігіі;

Ладан - пахучая смала некаторых трапічных дрэў;

Літанне - малітва ў католікаў, у якой звяртаюцца да бога або святых з просьбай аб застапніцтве;

Літургія - хрысціянскаецаркоўнае набажэнства, у час якога робяць прычасце.

Такім чынам, можна зрабіць вывад пра тое, што ў колькасным плане больш пашыранай групай з’яўляецца група запазычаных лексем у межах раздзелу канфесійнай лексікі. Адрозніваюцца зазначаныя словы і па сваёй семантыцы. Так, сярод лексем лацінскага паходжання адзначаны назвы прадстаўнікоў царкоўнага і касцёльнага кіраўніцтва, назвы ерэтыкоў, грэшнікаў, сектантаў, назвы членаў каталіцкіх ордэнаў, назвы прадметаў набажанства.

Заключэнне

У працэсе гістарычнага развіцця рэлігійная лексіка, зафіксаваная ў вядомых літаратурных помніках, пацярпела істотныя змены. Першапачаткова асновай яе фарміравання паслужылі кампаненты лексічнай сістэмы старажытнарускай (агульнаўсходнеславянскай) і стараславянскай моў.

Да індаеўрапейскага або праславянскага лексічнага фонду належаць лексемы бес, блуд, бог, вежа, вера .

Аднак асноўную частку лексічных адзінак данага тэматычнага аб’яднання скадаюць запазычанні. Даўнейшымі з іх з’яўляюцца словы грэчаскага паходжання. Яны трапілі ў мову беларускай пісьменнасці ў выніку існавання і шырокага распаўсюджання на славянскіх землях агульнаславянскіх моўных традыцыі, пачатак якой паклалі Кірыла і Мефодый. Таму эквіваленты грэчаскіх слоў можна знайсці ў стараславянскай і старажытнарускай мовах. Сярод царкоўнаславянізмаў адзначаны складаныя лексемы, якія калькіруюць ггрэчаскія арыгіналы. Шырока вядомы старабеларускай мове і словы, утвораныя пры дапамозе грэчаскіх прэфіксаў (архі-, анты-, прота-). Да гр?

К-во Просмотров: 382
Бесплатно скачать Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове