Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове

Іераманах - манах у сане свяшчэнніка;

Езуіт - 1. Манах - член каталіцкага ордэна,

2. Хітры, крывадушны, каварны чалавек.

Як і ў папярэдняй групе, зафіксавана слова, якое абазначае зборнае паняцце, называе групу цалкам: манаства - 1. Манаскае жыццё,

2. Манахі.

4. Адносна невялікай колькасцю лексем прадстаўлена група, што ўключае назвы асоб у залежнасці ад прыналежнасці да розных плыней веравызнання, сект:

Евангеліст - 1. Укладальнік евангелля;

2. Член секты евангельскіх хрысціян;

Духабор - член адной з рэлігійных сект, якія адмаўляюць абрады праваслаўнай царквы;

Баптыст - паслядоўнік хрысціянскай секты, які прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і дагматы царквы;

Акрамя тых лексем, што непасрэдна называюць прадстаўнікоў рэлігійных плыняў і сект, у дадзеную групу мэтазгодна ўключыць словы, якія ў цэлым называюць такіх прыхільнікаў:

Артадаксальны - які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-небудзь вучэння, светапогляду, паслядоўны;

Адэпт - паслядоўнік, прыхільнік якога-небудзь вучэння.

4. Сярод шэрагу сабранага лексічнага матэрыялу варта вызначыць назвы ерэтыкоў, грэшнікаў, богаадступнікаў, сектантаў, варажбітаў, чарадзеяў:

Бязбожны - 1. Які не прызнае існаванне Бога,

2. Неймаверны, несумленны.

Богаадступнік - той, хто адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў Бога;

Гяур - у мусульман: чалавек іншай веры.

5. Асобна вылучаецца група слоў, якія называюць розныя рэлігійныя збудаванні, тэрытарыяльныя адзінкі:

Абацтва - каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі;

Епархія - царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якой кіруе архірэй;

Мінарэт - вежа мячэці, з якой муэдзіны заклікаюць мусульман на малітву;

Манастыр - 1. Абшчына манахаў, якая маючы свае землі і капітал, утварае царкоўна-гаспадарчую арганізацыю,

2. Царква, жылыя памяшканні і тэрыторыя, якія належаць гэтай абшчыне;

Малельня - памяшканне або пакой, у якім моляцца;

Лаўра - назва буйных мужчынскіх праваслаўных манастыроў, якія падпарадкоўваюцца найвышэйшай царкоўнай уладзе - Сіноду.

6. Дастаткова шырока прадстаўлена група слоў, што абазначаюць прадметы царкоўнага абіходу:

Ладан - пахучая смала некаторых трапічных дрэў, якая выкарыстоўваецца для абкурвання ў час рэлігійных абрадаў;

Лампада - невялікая пасудзіна з кнотам на паплаўку і алеем, якая запальваецца перад абразамі;

К-во Просмотров: 383
Бесплатно скачать Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове