Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове

2. Паслядоўнік і прапаведнік якой-небудзь ідэі;

3. Царкоўная кніга, якая змяшчае “Дзеянні” і “Пасланні апосталаў”;

Жрэц - 1. У старажытных рэлігіях: свяшчэннаслужыцель, які вёў богаслужэнне і выконваў абрад ахвярапрынашэння;

2. Той, хто прысвяціў сябе служэнню чаму-небудзь;

Манаства - 1. Манаскае жыццё,

2. Манахі;

Грэх - 1. У веруючых: парушэнне правіл рэлігійнай маралі,

2. Заганны ўчынак,

3. Грэшна, нядобра;

Дэман - 1. У рэлігійнай міфалогіі: злы дух, д’ябал;

2. Увасабленне якой-небудзь страсці, захаплення, хаганы.

Але бываюць выпадкі, калі такіх значэнняў больш. Так, адзначана слова, якое мае 6 лексічных значэнняў:

Душа - 1. Унутраны, псіхічны стан чалавека, яго свядомасць,

2. Тая ці іншая ўласцівасць характару,

3. Натхніцель,

4. Пра чалавека,

5. Сяброўскі фамільярны зварот да каго-небудзь,

6. Самае галоўнае, сутнасць.

Асаблівасцю лексем з некалькімі лексічнымі значэннямі з’яўляецца тое, што іх прыналежнасць да разраду канфесійнай лексікі можа выяўляцца толькі ў адносінах да аднаго значэння. Так, напрыклад, слова духоўны (1. Які адносіцца да разумовай дзейнасці, дагаліны духу,

2. Царкоўны, які адносіцца да духавенства) толькі па другім значэнні можна аднесці да ліку канфесійнай лексікі. Слова езуіт (1. Манах - член каталіцкага ордэна,

2. Хітры, крывадушны, каварны чалавек) належыць да ліку зазначанага пласта лексікі паводле свайго першага значэння. З трох лексічных значэнняў, якімі валодае слова дар (1. Тое, што даецца бесклапотна, падарунак,

2. Талент, здольнасць,

3. Хлеб і віно, над якімі адбываецца хрысціянскае богаслужэнне) толькі трэцяе адносіць гэтае слова да пласта рэлігійнай лексікі.

Аднак, зафіксаваны таксама і словы, якія паводле абодвух (або ўсіх) сваіх значэнняў могуць быць аднесенымі да ліку лексем канфесійнага характару. Так, для прыкладу можна прывесці наступныя словы:

Маленне - 1. Дзеянне паводле значэння дзеялова маліцца, малітва,

2. Дзеянне паводле значэння дзеяслова маліць, просьба, малітва;

Абат - 1. Настаяцель мужчынскага каталіцкага манастыра;

2. У Францыі: каталіцкі свяшчэннік;

Багаслоў - 1. Спецыяліст у галіне багаслоўя,

К-во Просмотров: 393
Бесплатно скачать Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове