Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове

Ідал - статуй, якому пакланяліся язычнікі як бажаству;

7. Вялікай у колькасным значэнні з’яўляецца група лексем, што называюць рознага роду малітвы, абрады, царкоўныя святы:

Літанне - 1. Малітва ў католікаў, у якой звяртаюцца да бога або святых з просьбай аб заступніцтве;

2. Доўгае, манатоннае пералічванне чаго-небудзь.

Літургія - хрысціянсае царкоўнае набажэнства, у час якога робяць прычасце; абедня;

Малебен - кароткае набажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыку;

Маленне - дзеянне паводле дзеяслова маліцца;

Меса - тое што і імша;

Еўхарыстыя - тое, што і прычашчэнне;

Екцення - шэраг малітвенных прашэнняў, якія гаворацца дыяканам ці святаром пры богаслужэнні ад імя веруючых;

Благавешчанне - адно з веснавых хрысціянскіх свят.

Такім чынам, можна прыйсці да высновы, што найбольшай тэматычнай групай з’яўляецца група, якая называе рознага роду абрады, малітвы, царкоўныя святы. Назвы прадстаўнікоў царкоўнага (касцёльнага) кіраўніцтва, рознага роду святароў, прыслужнікаў таксама складаюць дастаткова шматлікую тэматычную групу.

2.2 Размежаванне канфесійнай лексікі ў залежнасці ад семантыкі

Увесь сабраны лексічны матэрыял у залежнасці ад колькасці значэнняў, пададзеных у слоўніках, можна падзяліць на дзве вялікія групы. Калі лесема мае толькі адно лексічнае значэнне, то яна належыць да групы монасемантычных лексем, калі ж яна мае два і больш значэнняў - да групы полісемантыных.

Для канфесійнай лексікі звычайна належаць словы, якія маюць толькі адно лексічнае значэнне. Так, для ілюстрацыі пададзенага вышэй факта варта прывесці наступныя прыклады лексем:

Месія - у іудзейскай і хрысціянскай рэлігіях - пасланец бога, які павінен прыйсці на зямлю і выратаваць род чалавечы ад зла і пакут;

Архангел - у хрысціянскай міфалогіі: анёл вышэйшага рангу;

Дзяк - у праваслаўнай царкве: ніжэйшы служыцель, які не мае ступені свяшчэнства4

Епіскап - вышэйшы сан ў хрысціянскай царкве, таксама асоба, якая мае гэты сан;

Ігумен - настаяцель праваслаўнага манастыра;

Іерэй - тое, што і свяшчэннік;

Духоўнік - свяшчэннік, які прымае споведзь ад каго-небудзь;

Духавенства - служыцелі рэлігійнага культу;

Іераманах - манах у сане свяшчэнніка;

Адэпт - паслядоўнік, прыхільнік якога-небудзь вучэння;

Артадаксальны - які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-небудзь вучэння, светапогляду, паслядоўны;

Евангелле - раннехрысціянскі твор, які расказвае пра жыццё Ісуса Хрыста;

Вянчацца - уступаць у шлюб паводле царкоўнага абраду.

Значна радзей пласт канфесійнай лексікі прадстаўляюць лексемы, якія маюць не адно, а некалькі лексічных значэнняў. Так, сярод мнагазначных слоў часцей за ўсё сустракаюцца лексемы з двума - трыма значэннямі:

К-во Просмотров: 387
Бесплатно скачать Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове