Контрольная работа: Канфесійная лексіка ў беларускай мове
Такім чынам, паводле семантычнай адзнакі рэлігійная лексіка падзяляецца на дзве нераўназначныя па колькасці ўваходзячых у іх лексем групы. Большасць лексем канфесійнага плана маюць толькі адно значэнне. У невялікай колькасці зафіксаваны таксама полісемантычныя лексемы канфесійнай групы.
Акрамя катэгорыі адназначнасці - мнагазначнасці слоў да семантычнай іх характарыстыкі належаць адносіны антаніміі і сінаніміі. Прааналізаваць дадзеныя адносіны на базе сабранага лексічнага матэрыялу можна наступным чынам. Як словы-антонімы варта разглядаць такія пары:
Багаслоўе (царкоўнае вучэнне пра бога і дагматы рэлігіі) - атэізм (адмаўленне існавання бога, адказ ад рэлігійных вераванняў);
Бог (паводле рэлігійных уяўленняў - вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварае свет і кіруе ім) - д’ябал (у рэлігійнай міфалогіі: злы дух, чорт, сатана, які пярэчыць богу);
Грэшнік (грэшны чалавек) - Бязгрэшны (які не рабіў грахоў);
Догмат (асноўнае палажэнне ў рэлігійным вучэнні, якое прымаецца на веру і не падвяргаецца крытыцы) - ерась (адступленне ад афіцыйных царкоўных дагматаў).
Сінанімічнымі ў сваю чаргу можна назваць такія пары слоў:
Адзінабожжа - монатэізм;
Літургія - абедня;
Еўхарыстыя - прычашчэнне;
Боаслужэнне - царкоўная служба;
2.3 Канфесійная лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання
У аснове класіфікацыі сабранага намі лексічнага матэрыялу ляжыць падзел лексікі на словы ўласнамоўнага паходжання і запазычаныя. Варта зазначыць, што словамі ўласнамоўнага паходжання называем лексемы, якія належаць да індаеўрапейскага або праславянскага лексічнага фонду. Усе астатнія лексемы можна аднесці да ліку запазычанняў.
Так, на базе рэсурсаў агульнаўсходнеславянскай мовы ўзніклі наступныя словы:
Багаслоўе - царкоўнае вучэнне пра Бога і дагматы рэлігіі;
Бажок - статуэтка, якая ўвасабляе бажаство;
Бажыцца - клясціся імем бога, ужываючы слова “далібог”;
Душа - унутраны псіхічны стан чалавека, яго свядомасць;
Багародзіца - у хрысціянскай рэлігіі: матка боская, маці Хрыста;
Асвяціць - зрабіць свяшчэнным, ушанаваць;
Абрад - сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый;
Абедня - набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або ў першай палове дня.
Запазычанымі словамі ў вызначаным намі лексічным матэрыяле можна назваць наступныя:
Атэізм - адмаўленне існавання Бога, адказ ад рэлігійных вераванняў;
Асанна - узнёслае ўслаўленне (першапачаткова: хвалебны выгук у малітве);
Апалагет - старажытны твор з біблейскім сюжэтам, у якім дапушчаны адступленні ад афіцыйнага веравучэння і таму адхілены царквой;
Апакаліпсіс - адна з кніг Новага Запавету, якая змяшчае містычныя прароцтвы пра канец свету;
Абацтва - каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі;
Анафема - пракляцце, адлучэнне ад царквы;