Курсовая работа: Творчая спадчына Алеся Пісьмянкова

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

І. ГЛАВА. АСАБЛІВАСЦІ ЖЫЦЦЁВАГА І ТВОРЧАГА ШЛЯХУ А.ПІСЬМЯНКОВА

ІІ. ГЛАВА. ХАРАКТАРЫСТЫКА ТВОРЧАЙ ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦІ ПІСЬМЕННІКА

2.1 Асноўныя тэмы і вобразы паэзіі А.Пісьмянкова

2.2 Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў Алеся Пісьмянкова

2.3 Тэма Радзімы ў лірыцы А.Пісьмянкова

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ


Уводзіны

Маладая беларуская паэзія 80-90-х гадаў – з’ява шматаблічная, яна складаецца з цікавых творчых індывідуальнасцяў, увабрала ў сябе багаты мастацкі спектр вобразаў, тэм пачуццяў і думак.

Сучасная беларуская паэзія складаецца з вялікай колькасці творчых індывідуальнасцяў. Не выключэнне і імя Алеся Пісьмянкова ў паэзіі гэтага часу.

Калі чалавека не стае, найперш падчас ягонага імгненнага адыходу, інакш пачынаеш успрымаць шмат якія ягоныя ранейшыя выказванні, абавязкова шукаючы ў іх нейкі патаемны сэнс, што на адлегласці ўспрымаецца ўжо як змрочнае прадчуванне. У дачыненні да пісьменніка, прынамсі, зрабіць гэта прасцей, бо ўсё тое, што гняло яго, не давала спакою, выклікала трывожныя думкі, як правіла, занатавана на паперы. Алесь Пісьмянкоў у гэтым выпаду таксама не з’яўляецца выключэннем. Менавіта ў гэтым заключаецца значнасць і актуальность тэмы , якой прысвечана наша курсавая работа.

Агляд літаратуразнаўчых крыніц па тэме даследавання паказаў, што жыццёваму і творчаму шляху Алеся Пісьмянкова прысвяцілі свае працы многія крытыкі і літаратуразнаўцы, сярод які варта назваць наступных аўтараў. Так, творчасці А.Пісьмянкова ўвогуле прысвечаны працы: Галубовіч П. "Рыцар паэзіі"; Гальпяровіч Н. "Паэзія дабрыні: творчасць Алеся Пісьмянкова", "Творчы партрэт Алеся Пісьмянкова"; Коршуков Е. "Сердце поэта: прочитывая книгу поэзии Алеся Письменкова". Асобныя тэмы ў творчасці А.Пісьмянкова раскрываюцца ў працах: "Паэзія А.Пісьмянкова ў колерах і пахах" Бельскі А.І.; "Праз уласнае сэрца: Тэма Радзімы ў творчасці Алеся Пісьмянкова" Марціновіч А.

Калі звяртацца да выказванняў літаратараў і пісьменнікаў пра асобу і творчасць Алеся Пісьмянкова, то тут варта згадаць наступныя:

Вельмі праўдзіва і кранальна малюе партрэт свайго сябры Уладзімір Ягодвік, звяртаючыся да яго з такімі словамі: "Ты ўмеў жартаваць. Ты любіў жартаваць. Ты заўсёды імкнуўся і блізкага сябра, і калегу па рабоце акрыліць радасцю. Не імкнуўся, а проста ў цябе так атрымлівалася, бо інакш ты жыць не ўмеў. Вядома, ты меў права назваць сваё выбранае: "Я не памру, пакуль люблю" [9; С.200].

Слушна сказала пра творчасць Алеся Пісьмянкова Таццяна Мушынская: "Сам Пісьмянкоў лічыў, што шмат пісаць не трэба, бо кожнае слова павінна быць аплачана пачуццём. Як грошы ў дзяржаве – золатам. А іначай пачынаецца інфляцыя... Цяпер зразумела, чаму так моцна дзейнічалі на свядомасць яго вершы – слова сапраўды было аплочана чыстым золатам паэтавай душы. Зразумела, вершы Алеся застаюцца ў хрэстаматыях і школьных падручніках, некалі сябры выдадуць зборнік успамінаў. Магчыма, залічаць да сонму класікаў. Гэта суцяшэнне, але слабое. Жывы, хоць без рэгалій – усё роўна лепей..." [9; С. 200].

Мэтай нашай работы з’яўляецца комплексны аналіз творчасці Алеся Пісьмянкова.

Пастаўленая мэта патрабуе вырашэння наступных задач:

- прааналізаваць літаратуразнаўчыя крыніцы па дадзенай тэме;

- даць характарыстыку асноўным этапам жыццёвага і творчага шляху Алеся Пісьмянкова;

- разгледзець і вызначыць асаблівасці творчасці аўтара.

Аб’ектам даследавання дадзенай курсавой работы з’яўляецца творчая індывідуальнасць Алеся Пісьмянкова.

Прадметам жа ў сваю чаргу можна назваць творчую спадчыну пісьменніка.

Паэзія А.Пісьмянкова не можа не выклікаць захаплення. Яна вабіць да сябе нязмушанасцю радка і адначасова надзвычайнай ёмістасцю, што нярэдка пераходзіць у філасофскую напоўненасць. Яна вельмі прачулая, бо ідзе ад уражлівай душы. У ёй ёсць жыццёвая моц, але яна прываблівае і сваёй духоўнай трываласцю. І гэта пры здзіўляючай лаканічнасці, што месцамі нагадвае сабой нават пэўную эскізнасць, але эскізнасць гэтая – не штрыхавая, а контурна выразная, а таму і атрымліваецца паэтычны малюнак такім зрокава выразным і пераканальным.

Алесь Пісьмянкоў – паэт рамантычнага светаўспрымання. Яго паэзія прасвечана глыбокім пачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці. У сваіх кнігах "Белы Камень" і "Чытаю зоры" паэт сцвярджае неўтаймоўнасць чалавечага духу ў спазнанні зямнога быцця, гісторыі, сучаснасці. Герой А.Пісьмянкова – беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць, ён адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна ("Балада роду", "Трызненне паўстанца", "Дума Вітаўта"). Паэтаў герой ведае і шануе генеалогію свайго роду, ганарыцца крэўнай прыналежнасцю да зямлі Беларусі, якая нарадзіла Каліноўскага і Вашчылу, Скарыну і Багрыма, Багушэвіча і Багдановіча.


І ГЛАВА. АСАБЛІВАСЦІ ЖЫЦЦЁВАГА І ТВОРЧАГА ШЛЯХУ А.ПІСЬМЯНКОВА

Алесь Пісьмянкоў нарадзіўся 25 лютага 1957 г. у вёсцы Іванаўка Касцюковіцкага раёну Магілёўскае вобласці. Бацька паэта, Уладзімір, па прафесіі шафёр, маці, Марыя, працавала медсястрой.

У 1964 Алесь Пісьмянкоў паступіў у Бялынкавіцкую сярэднюю школу. Асаблівы ўплыў на яго зрабіў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які ў свой час, калі вучыўся ў Смаленску, неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. У школе А. Пісьмянкоў рана пачаў пісаць вершы, але сур'ёзнай увагі ім не надаваў.

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 525
Бесплатно скачать Курсовая работа: Творчая спадчына Алеся Пісьмянкова