Курсовая работа: Творчая індывідуальнасць Анатоля Грачанікава
Пытанніе пастаўлена ў ААН.
Убок адышлі ўсе тэмы.
Ніколі яшчэ не было ў зямлян
Такой агульнай праблемы
Важна адзначыць, і аўтарскую цікавасць да праблемы “народ і памяць”. Увага да гістарычнага мінулага беларускага народа спалучаецца ў творы з роздумам пра сучаснасць, пра будучыню. Паэт задумваецца пра ролю асобы “павадыра” ў гісторыі народа. У апавядальную плынь паэмы арганічна ўключаецца алегарычнае апавяданне пра трагічны лёс смяротна хворага ласінага важака, забытага і пакінутага няўдзячным статкам, які ён не раз ратаваў ад бяды. Горды важак нават перад тварам смерці непакоіцца пра яго будучыню.
Заключэнне
Пейзажныя вершы паэта адкрываюць багата адораную душу лірычнага героя, улюбёнага ў родныя краявіды. У іх асабліва ярка паўстае талент Грачанікава-жывапісца. Паэта захапляюць някідкія пейзажы і карціны, у сціпласці якіх ён бачыць своеасаблівае хараство і прывабнасць. Дакладнасць, выразнасць бачання, тонкасць адчуванняў, выяўленых у падабраных з густам фарбах і колерах, - якасці, уласцівыя многім пейзажным вершам паэта [3; 446].
Любімымі і найбольш частымі відамі тропаў у паэтыцы Грачанікава з’яўляюцца параўнанне і метафара. Тропам, як і ўсёй яго паэзіі, уласціва знешняя няяркасць, “ціхасць”, маляўнічасць, рэалістычнасць, трапнасць.
Прырода ва ўяўленні паэта – гэта “сусвет дабрыні”, дзя ўсё ўзаемаабумоўлена і звязана адзінай повяззю – зоркі, хмары, рачулка, дрэвы, птушка, звер, чалавек, яго душа. І калі выпадае, парушаецца хоць адно звяно ў гэтым спрадвечным ланцугу, знікае гармонія і цэласнасць свету. Таму паэт імкнецца ўлавіць і затрымаць тыя зорныя шчаслівыя імгненні, калі адчуванне гармоніі са светам асабліва моцнае і ўсеабдымнае. Калі “начная шматгалосся цішыня зямлю пяшчотна паміж зор люляе” і “вечнасць, ападаючы на дол быцця зямнога запаўняе соты”, калі чалавек “выспяляе без паспешнасці сузор’і і дум, любоў і гнеў”.
Вельмі значнай у творчасці Анатоля Грачанікава з’яўляецца тэма Радзімы, яе мінулага, гісторыі. Так, у яго вершах знаходзім разнастайныя сімвалы - рэчы, успаміны, што паказваюць на значнасць паняцця родных мясцін для яго творчасці. Своеасаблівым захавальнікам народнай памяці, незвычайнымі і загадкавымі помнікамі мінулых дзён паўстаюць у яго творчасці курганы, якія часам пачынаюць гаварыць, расказваць. Вядома, паэт вельмі перажывае любыя страты народнай памяці, забыццё таго, што раней было блізкім і родным. Гэта тлумачыцца асаблівасцямі духоўнага складу асобы паэта. Пра самыя каштоўныя чалавечыя якасці: любоў і адданасць Радзіме, гісторыя роднага краю трэба расказваць ужо з самага маленства – лічыць пісьменнік. Менавіта таму, нават у кнізе “Зорны палёт” ждя дзяцей прысутнічаюць вершы, у якіх выяўляюцца матывы і вобразы, пейзажы роднага паэту Палесся (“Бацькоўскі парог”, “Жывая вада”).
Як і ў “Новай зямлі” Я.Коласа, у творах А.Грачанікава паэтызуецца сялянская праца, быт, самі вяскоўцы, хараство душы якіх не мог не адчуць паэт. Як не мог не заўважыць і праяўлення нечага вельмі сацыяльна значымага ў дробным, звычайным. Запамінаецца і ўражвае навізной бачання вершы паэта пра родную вёску - Шарпілаўку. Яна паказваеца ў акружэнні вялікага космасу, таемнага і нязведанага. “Ціхая” паэзія Грачанікава набывае тут сапраўдную глыбіню, змястоўнасць, ёмістасць асацыяцый. Так, па словах Генрыха Далідовіча “як паэт ён быў знешне, сапраўды, нібыта “ціхі”, не крыклівы і не фестывальны, але яго спакойнасць была глыбока напоўнена радасцю, болем і трывогай за лёс Беларусі і яе люду, была глыбінна лірычная і драматычная” [1; 204].
Грачанікаў пры пастаяннай наяўнасці ў яго паэзіі эпічных элементаў усё ж - пранікнёны лірык. Лірызм – німб, што асвятляе і ўпрыгожвае, надае веліч яго вершам і паэмам. Паэт імкнецца да гармоніі з прыродай, адчувае цесную знітаванасць з ёй. Яму даспадобы сакоўная спеласць свету ў верасні, прасвечаныя святлом ацяжэлыя гронкі каліны, пладаносныя сады. Пладаносны час вочені асацыіруецца ў яго з уласнай творчай спеласцю.
Творы Анатоля Грачанікава перакладаліся на дваццаць адну мову свету, у тым ліку на англійскую, французскую, польскую, балгарскую, венгерскую, вьетнамскую, і на мовы былога Саюза, што сведчыць пра вялікую папулярнасць паэта і далёка за межамі рэспублікі. На яго вершы напісана нямала выдатных песень.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Бярозкін Р. Аб вершах Анатоля Грачанікава// Бярозкін Р. Паэзія – маё жыццё. Літаратурна-крытычны артыкул. – Мн.; Маст. літ.- 1989, с. 315 – 323.
2. Ваньковіч Алена. Творчасць паэтаў Гомельшчыны ў кантэксце нацыянальных пейзажных традыцый// Маладосць., - 2004, - №1, - с.135 – 142.
3. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 4. кн. 2/ НАН Беларусі, Аддзяленне гуманіт. Навук і мастацтваў, Ін-т літаратуры імя Я.Купалы. – 3-е выд. – Мн.: Бел. Навука, 2003. –643 с.
4. Гніламёдаў У. Ля аднаго вогнішча: Літ.-Крытычны артыкулы. – Мн.: Юнацтва; 1984, - с. 154 – 169.
5. Грачанікаў А. Выбранае: Вершы і паэмы. – Мн.: “Маст. літ.”, 1988. – 283 с.
6. Грачанікаў А. Дрэва на выспе. Вершы; паэма. Мн., “Маст.літ.”, 1977. – 112 с.
7. Грачанікаў А.С. Зорны палёт: вершы і казкі. Мн.: Юнацтва, 1988. – 174 с.
8. Грачанікаў А. Я вас люблю…: Лірыка. – Мн.: Маст. літ., 1986. – 143 с.
9. Далідовіч Г. З прыязнасцю і болем // Маладосць, - 1988, - №8, - с. 202 – 204.
10. Драздова Л. “Было б на свеце толькі чалавечна…” // Роднае слова, - 1998, - № 9, с. 64 – 68.
11. Кенька Міхась Усё на сэрца асядае мне // Полымя, - 2006, - №1. – с.197 – 203.
12. Кусянкоў М. Спасціжэнне сутнасці руху//ЛіМ, - 1982, - 24 снежня, - с.12.
13. Ліпскі Ул. Ён ніколі не адводзіў стрэлкі назад// Маладосць., - 1998, - №8, - с.199 – 202.
14. Лукша М. Любоў не перайначыць // Маладосць., - 1998, - №8, - с.194 – 196.
15. Марціновіч А. …І вечнасць асядае на дол // Полымя, - 1998, - №9, - с. 239.
16. Маслоўскі В. Пад каўшом Вялікай Мядзведзіцы //ЛіМ, - 1998, - 4 верасня. – с. 13.